Вы тут

Першы мільён тон збожжа збяруць у Беларусі ў бліжэйшыя дні


Першы мільён тон збожжа новага ўраджаю збяруць у Беларусі ў бліжэйшыя дні. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


"Мяркуючы па набраных тэмпах, заўтра-паслязаўтра павінны выйсці на першы мільён тон збожжа. За ўчарашні дзень намалочана больш за 140 тыс. т збожжа. У трох абласцях практычна не працавалі з-за дажджоў", - адзначылі ў міністэрстве.

Паводле даных на 23 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 300 тыс. га, што складае 14 працэнтаў запланаванай плошчы. Усяго па краіне намалочана 857 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 28,6 ц/га. У гэтым годзе масавая ўборка пачалася раней у параўнанні з мінулым годам. У 2017 годзе па стане на 23 ліпеня аграрыі сабралі 139,7 тыс. т збожжа.

Па тэмпах работ лідзіруе Брэсцкая вобласць: там убрана 43,4 працэнта ад плана (145,9 тыс. га). У Гродзенскай вобласці ўбрана 20,8 працэнта плошчаў (68,5 тыс. га), Гомельскай - 13,3 працэнта (43,7 тыс. га), Мінскай - 7,83 працэнта (38,4 тыс. га). У Віцебскай і Магілёўскай абласцях уборка збожжа толькі пачынаецца, там убрана 0,87 працэнта плошчаў (2,86 тыс. га) і 0,21 працэнта (0,68 тыс. га) адпаведна.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».