Вы тут

У Зэльвенскім раёне выявілі машыну з целам кіроўцы праз два дні пасля ДТЗ


Пабітую машыну з целам загінулага кіроўцы выпадковы мінак выявіў праз два дні пасля аварыі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Смяротнае ДТЗ адбылося ў Зэльвенскім раёне 20 ліпеня. Каля 8 гадзін вечара непадалёк ад вёскі Галынка 67-гадовы жыхар Мінска не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго "Фольксваген" вылецеў у кювет. Мужчына загінуў.

"У міліцыі аб ДТЗ стала вядома толькі 22 ліпеня. Разбіты аўтамабіль быў знойдзены ў кустах выпадковымі мінакамі, недалёка ад яго знаходзілася і цела вадзіцеля", - адзначылі ў ДАІ. Таксама высветлілася, што ў момант аварыі кіроўца быў не адзін. Неўзабаве асобу пасажыра ўстанавілі. 46-гадовы мужчына 21 ліпеня звяртаўся па дапамогу ў шпіталь. Пералом рэбраў ён патлумачыў падзеннем з вышыні.

Зараз высвятляюцца ўсе абставіны аварыі, а таксама дзіўныя паводзіны пасажыра пасля яе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».