Вы тут

Беларускія фермеры змогуць атрымаць 1000 еўра за экалагічную ініцыятыву


У Беларусі ўпершыню пройдзе нацыянальны этап міжнароднага конкурсу "Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёну - 2018" (BalticFarmeroftheYearAward).


Вось ужо дзесяць гадоў гэты конкурс праводзіцца для таго, каб папулярызаваць перадавыя практыкі сельскай гаспадаркі, якія з'яўляюцца дружалюбнымі для Балтыйскага рэгіёну. Ёсць і яшчэ адна мэта - падтрымаць фермераў і вытворцаў, якія імкнуцца змяншаць нагрузку на экалогію.

Конкурс арганізуе Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF). Беларускія сельгасвытворцы атрымалі магчымасць удзельнічаць у ім упершыню. Ініцыявалі правядзенне конкурсу ў нашай краіне Цэнтр экалагічных рашэнняў" (Беларусь) і кааліцыя "Чыстая Балтыка" (Швецыя).

- Не сакрэт, што сельская гаспадарка з'яўляецца адной з асноўных крыніц забруджвання навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, водных рэсурсаў. Асабліва распаўсюджана забруджванне вады ўгнаеннямі з утрыманнем азоту і фосфару, што выклікае "цвіценне"  вадаёмаў, уключаючы само Балтыйскае море. Я спадзяюся, што правядзенне гэтага конкурсу ў Беларусі стане адным з крокаў для прасоўвання і падтрымкі тых фермерскіх гаспадарак, якія надаюць належную ўвагу экалагічным аспектам у сваёй працы, - падкрэслівае дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген ЛАБАНАЎ.

У конкурсе могуць удзельнічаць прадстаўнікі фермерскіх і іншых невялікіх сельскагаспадарчых вытворчасцей, якія знаходзяцца ў зоне вадазбору Балтыйскага мора ў Беларусі (Гродзенская, Віцебская і частка Мінскай абласцей). Больш падрабязныя ўмовы ўдзелу, а таксама заяўка на конкурс доступны па спасылцы.

Пераможца конкурсу атрымае прыз у 1000 еўра. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 26 жніўня 2018 года.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.