Вы тут

Міжнародны маладзёжны летнік «Бе-Lа-Русь» пройдзе на мяжы трох краін


26-29 ліпеня на стыку межаў Беларусі, Латвіі і Расіі адбудзецца XXVII Міжнародны маладзёжны летнік "Бе-Lа-Русь", ідэйным натхняльнікам якога выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Саюз за прагрэс моладзі Латвіі і Расійскі саюз  моладзі.


Па традыцыі, якая склалася ў апошняе дзесяцігоддзе, міжнародны маладзёжны палатачны гарадок размесціцца на тэрыторыі Беларусі, на лясной паляне ў гістарычным месцы недалёка ад Кургана Дружбы, насыпанага ў 1959 годзе ў памяць аб баявой садружнасці партызан Беларусі, Расіі і Латвіі.

Маладзёжны летнік збярэ больш за паўтысячы маладых людзей - прадстаўнікоў нацыянальных дэлегацый: актыў маладзёжных арганізацый краін-заснавальнікаў праекта, ветэранаў маладзёжнага руху і ганаровых гасцей. Дэвіз летніка -- "Дыхай на поўныя грудзі!"

Праграма ММЛ "Бе-Lа-Русь" традыцыйна насычана спартыўнымі мерапрыемствамі: пры любым надвор'і пройдуць спаборніцтвы па футболе, валейболе і дартсу. Упершыню будзе прапанава здаць нарматывы ГТА (гатовы да працы і адпачынку!), якія ўключаюць адцісканні ад падлогі, нахіл уперад са становішча стоячы з прамымі рукамі, прысяданні,  практыкаванні для прэса, планку на локцях і... забіванне цвікоў! Кожны ўдзельнік будзе адзначаны памятным прызам, а найлепшыя ў асобных пазіцыях яшчэ і спецыяльнымі ўзнагародамі.

Асаблівую цікавасць выклікае творчы складнік лагера. Да прыкладу, фестываль "Бе-Lа-Рускія світанкі. - Добры дзень, Курган"  мае на ўвазе крэатыўную прэзентацыю кожнай краіны ў розных жанрах мастацтва, а конкурс бівуакаў "У гасцях у казкі" -- арыгінальнае тэатралізаванае прадстаўленне і абарону. Упершыню ў лагеры адбудзецца конкурсна-забаўляльная праграма "Б.А.Я.Н." (Б-La-Рускае Асарці Яркіх і Знаходлівых) - сумесная творчая двухдзённая праца дзвюх зборных інтэрнацыянальных  каманд.

Адыкрыццю і развіццю талентаў спрыяе праца творчых майстэрняў "Гэта вы можаце!", дзе больш дасведчаныя майстры навучаюць першагодак розным відам мастацтва. Да прыкладу, прадстаўнікі беларускай дэлегацыі падрыхтавалі майстар-класы па вырабе лялькі-абярэгу "Вандроўніца -- захавальніца", а таксама маляванні хной, бодзіарту і аквагрыму "Родныя ўзоры".

Асаблівы статус у лагеры займае каманда "Крутыя перцы". Многія яе ўдзельнікі стаялі ля вытокаў стварэння Міжнароднага маладзёжнага лагера "Бе-Lа-Русь" і сёння перадаюць моладзі традыцыі, якіх склалася нямала. Гэта , напрыклад, прысвячэнне навічкоў  дубовымі галінкамі, развітальныя "Агульны круг" і "Малы круг", "Трубка міру" і многія іншыя. Важнае месца ў праграме лагера адводзіцца таксама мерапрыемствам патрыятычнай накіраванасці.

Задачай міжнароднага маладзёжнага праекта з'яўляецца развіццё і ўмацаванне  супрацоўніцтва паміж моладдзю трох краін, прадастаўленне магчымасці маладым людзям рознабакова праявіць сябе ў творчых, спартыўных і адукацыйных мерапрыемствах, узаемадзеянне кіраўнікоў і лідараў маладзёжных арганізацый з мэтай абмену вопытам.

Штогод функцыі прымаючага боку перадаюцца аднаму з заснавальнікаў ММЛ "Бе-La-Русь". У гэтым годзе эстафета галоўнага арганізатара перайшла да Саюза за прагрэс моладзі Латвіі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.