Вы тут

Андрэй Худык: Спартакіяда гуртуе калектыў


Кіраўнік Мінпрыроды далучае падначаленых да заняткаў спортам.


Традыцыйная рэспубліканская гадовая спартакіяда работнікаў арганізацый Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прайшла ў Лідзе. Святу моцных і спрытных даў старт міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.

«Фізічныя нагрузкі пры разумовай працы для любога чалавека не лішнія, — сказаў міністр. — Заўсёды імкнуўся займацца спортам, каб адчуваць сябе бадзёра. Дзе б ні працаваў, стараўся і калег уцягнуць у заняткі спортам. Мне гэта ўдаецца, людзі праяўляюць цікавасць, актыўна ўдзельнічаюць. Спартакіяда — гэта не толькі спаборніцтвы, імкненне да перамогі, але і нефармальныя зносіны, якія гуртуюць калектыў. Гэта вельмі важна, бо падымае дух, настрой людзей, што станоўчым чынам адаб'ецца і на нашай прафесійнай дзейнасці».

Спаборніцтвы праходзілі па шасці відах спорту: валейбол, більярд, плаванне, настольны тэніс, лёгкаатлетычная эстафета, а таксама стралковае дваябор'е сярод кіраўнікоў. Тытул чэмпіёна спартакіяды ў агульнакамандным заліку заваявалі спартсмены Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды. Сярэбраным прызёрам стала каманда цэнтральнага апарату Мінпрыроды, «бронза» — у Магілёўскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У стралковым дваябор'і сярод кіраўнікоў перамогу атрымаў Мікалай Дзядкоў, старшыня Магілёўскага аблкамітэта ПРіАНА, другое месца заваяваў Міхаіл Сіманюкоў, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Мінпрыроды, а намеснік міністра Андрэй Хмель заняў трэцюю прыступку п'едэстала гонару.

Разам з Мінпрыроды суарганізатарамі свята бадзёрасці духу і моцнага здароўя выступілі Міністэрства спорту і турызму, Беларускі прафесійны саюз работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Маргарыта ВЯРБІЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».