Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У што­тыд­нё­вым спар­тыў­ным агля­дзе "Звяз­ды" рас­каз­ва­ем пра са­мыя пры­кмет­ныя на­ві­ны ў кра­і­не і за яе ме­жа­мі.


1. У Мін­ску пра­цяг­ва­ец­ца чэм­пі­я­нат све­ту (U-17) ся­род дзяў­чат па бас­кет­бо­ле. Бе­ла­рус­кая ка­ман­да ў пер­шым мат­чы пе­рай­гра­ла збор­ную Ка­лум­біі ў авер­тай­ме 79:75, а ў дру­гім буй­на са­сту­пі­ла япон­кам 52:104. "Без­умоў­на, у ня­дзе­лю быў ня­прос­ты матч не толь­кі ў фі­зіч­ным, але і ў эма­цы­я­наль­ным пла­не. І ўсё ж не ма­гу ска­заць, што вы­хо­дзі­лі на пля­цоў­ку без за­ра­ду на ба­раць­бу. Аб'­ек­тыў­на ка­жу­чы, на да­дзе­ны мо­мант збор­ная Япо­ніі мац­ней­шая за нас, што і ад­бі­ла­ся на вы­ні­ку", — пра­ка­мен­та­ва­ла га­лоў­ны трэ­нер збор­най Вік­то­рыя Да­цун.

Сён­ня бе­ла­рус­кі пра­вя­дуць за­ключ­ную су­стрэ­чу пер­ша­га гру­па­во­га раў­нда, дзяў­ча­ты згу­ля­юць з фран­цу­жан­ка­мі. Тур­нір­нае ста­но­ві­шча пе­рад гуль­ня­вым днём у на­шай гру­пе: Фран­цыя — 4 ач­кі, Япо­нія — 3, Бе­ла­русь — 3, Ка­лум­бія — 2.

На­гад­ва­ем, на пра­ця­гу гру­па­во­га эта­пу ЧС (21—24 лі­пе­ня) кож­ная ка­ман­да згу­ляе па тры мат­чы. За­тым у рам­ках 1/16 збор­ныя пра­вя­дуць гуль­ні на­каўт-раў­нда (А1 vs В4, А2 vs B3, A3 vs B2, A4 vs B1, C1 vs D4, C2 vs D3, C3 vs D2, C4 vs D1). Пас­ля гэ­та­га пе­ра­мож­цы ў да­дзе­ных па­рах пра­цяг­нуць ба­раць­бу за мес­цы з 1-га па 8-е, ка­ман­ды, якія прай­гра­лі, — за па­зі­цыі з 9-й па 16-ю.


2. Ва­лей­ба­ліс­ты ма­ла­дзёж­най збор­най Бе­ла­ру­сі (U-20) за­ня­лі 8-е мес­ца на чэм­пі­я­на­це Еў­ро­пы, які за­вяр­шыў­ся ў га­ланд­скай Га­а­зе. У па­ядын­ку за 7-е мес­ца бе­ла­ру­сы не змаг­лі ака­заць сур'­ёз­на­га су­пра­ціў­лен­ня італь­ян­скім ад­на­год­кам, са­сту­піў­шы з су­хім лі­кам 0:3. На па­пя­рэд­нім эта­пе на­шы су­ай­чын­ні­кі за­ня­лі 3-е мес­ца ў гру­пе А, пе­ра­мог­шы ка­ман­ды Пар­ту­га­ліі (3:0), Гер­ма­ніі (3:0), Ні­дэр­лан­даў (3:2) і са­сту­піў­шы Фін­лян­дыі (0:3) і Чэ­хіі (0:3). У паў­фі­на­ле тур­ні­ру за 5—8 мес­цы бе­ла­рус­кія ва­лей­ба­ліс­ты прай­гра­лі па­ля­кам 1:3.


3. Згу­ля­ны мат­чы 17-га ту­ра чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны па фут­бо­ле. Аў­тсай­дар тур­ні­ру мін­скі "Пра­мень" і брэсц­кае "Ды­на­ма" згу­ля­лі ўні­чыю — 1:1, ба­ры­саў­скі БА­ТЭ пе­рай­граў на сва­ёй арэ­не гас­цей з "Мін­ска" — 2:0, фут­ба­ліс­ты "Слуц­ка" ў Грод­не раз­гра­мі­лі мяс­цо­вы "Нё­ман" з лі­кам 3:0 , "Го­мель" пе­рай­граў "Дняп­ро" — 2:0. Су­стрэ­ча "Га­ра­дзеі" і "Тар­пе­да-Мінск" за­вяр­шы­ла­ся з лі­кам 0:0, "Іс­лач" са­сту­пі­ла мінск­аму "Ды­на­ма" — 0:1.

У па­ня­дзе­лак уве­ча­ры тур чэм­пі­я­на­ту за­вяр­шы­ла су­стрэ­ча "Сма­ля­ві­чы" — "Тар­пе­да-Бе­лАЗ".


4. Экі­паж "МАЗ-СПОР­Таў­та", якім кі­ра­ваў Сяр­гей Вя­зо­віч, за­няў дру­гое мес­ца на пер­шым эта­пе ра­лі-рэй­ду "Шаў­ко­вы шлях". Пер­шы за­езд стар­та­ваў і фі­ні­ша­ваў у Аст­ра­ха­ні. Спец­учас­так рас­цяг­нуў­ся на 311 км і прай­шоў па сцяп­ных да­ро­гах з яма­мі і ўзгор­ка­мі. Экі­па­жам трэ­ба бы­ло на вы­со­кіх хут­ка­сцях раз­бі­рац­ца ў скла­да­най на­ві­га­цыі, а блі­жэй да кан­ца марш­ру­ту яшчэ і ўзбі­рац­ца на дзю­ны. Пе­ра­мож­цам эта­пу стаў Дзміт­рый Сот­ні­каў з "КА­МАЗ-май­стра". МАЗ Сяр­гея Вя­зо­ві­ча па­ка­заў дру­гі час — 4 га­дзі­ны 5 хві­лін, ад­стаў­шы ад лі­да­ра амаль на 6 хві­лін.

Дру­гі этап бу­дзе ма­ра­фон­скім і пры­вя­дзе экі­па­жы з Аст­ра­ха­ні ў Эліс­ту. Гон­шчы­каў ча­ка­юць ста­рыя па­бі­тыя да­ро­гі, стэ­пы і мност­ва пе­ра­шкод.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?