Вы тут

Прахадны бал на спецыяльнасць «Ядзерная і радыяцыйная бяспека» склаў 195


У Белдзяржуніверсітэце працягваецца залічэнне на першы курс. Высокія балы на гуманітарныя спецыяльнасці нікога ўжо не здзіўляюць. А вось з авалоданнем фізікай у беларускіх школьнікаў назіраюцца ў апошнія гады сур'ёзныя праблемы. Ні колькасць стабальнікаў на ЦТ па гэтай дысцыпліне, ні колькасць нулявых вынікаў, ні сярэдні бал удзельнікаў іспыту арганізатарамі прыёмнай кампаніі не агучваюцца.


Тыя, хто добра здаюць фізіку, часцей за ўсё выбіраюць спецыяльнасці ІТ- галіны. Але ж фізіка патрабуецца шмат дзе: і на інжынерных спецыяльнасцях, і ў педагагічных універсітэтах, і на фізічным факультэце БДУ.    

Сёлета на спецыяльнасці фізічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта па аб'яднаным конкурсе былі залічаны 150 абітурыентаў, з іх тры абітурыента па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 221 (у 2017 годзе - 244). На асобных спецыяльнасцях былі наступныя прахадныя балы: "камп'ютарная фізіка" - 285 (у 2017 годзе - 282); "ядзерная фізіка і тэхналогіі" - 265 (у 2017 годзе - 263); "фізіка" (напрамак - навукова-даследчая дзейнасць) - 232 (у 2017 годзе - 260); "фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій" - 238 (у 2017 годзе - 260); "фізіка" (напрамак - вытворчая дзейнасць)" - 245 (у 2017 годзе - 259);  "фізіка" (напрамак-кіраўніцкая дзейнасць)" - 221 (у 2017 годзе - 257).

У Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава па агульным з фізічным факультэтам конкурсе былі залічаны на спецыяльнасць "медыцынская фізіка" 15 чалавек і столькі ж - на спецыяльнасць "ядзерная і радыяцыйная бяспека". Прахадны бал склаў усяго 195 (летась - 244).

А вось на хімічным і біялагічным факультэтах назіраецца больш аптымістычная сітуацыя. На спецыяльнасці хімфаку залічаны 150 абітурыентаў, сярод іх 20 чалавек прыняты без экзаменаў і адзін - па мэтавым прыёме. На групу спецыяльнасцяў па аб'яднаным конкурсе прахадны бал склаў 287 (у 2017 годзе - 313.). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы былі наступныя: "хімія" (напрамак - фармацэўтычная дзейнасць)" - 343 (столькі ж і летась); "фундаментальная хімія" - 343 (у 2017 годзе - 350); "хімія" (напрамак - навукова-вытворчая дзейнасць) - 326 (у 2017 годзе - 323); "хімія высокіх энергій" - 315 (у 2017 годзе - 313); "хімія" (напрамак - ахова навакольнага асяроддзя) - 287 (у 2017 годзе  314); "хімія" (напрамак - навукова-педагагічная дзейнасць) - 311 (у 2017 годзе - 313).

А самы высокі прахадны бал (356) быў зафіксаваны на спецыяльнасці "хімія лекавых злучэнняў". Відавочна, што перспектыва стварэння лекаў прываблівае шмат маладых людзей, як, дарэчы, і біятэхналогіі.

На біялагічным факультэце па аб'яднаным конкурсе залічана 160 абітурыентаў, сярод іх 32 без экзаменаў і 2 - па мэтавым прыёме. Прахадны бал - 308 (у 2017 годзе - 284). Прахадныя балы на асобных спецыяльнасцях склаліся наступныя: "біялогія" (напрамак - біятэхналогія) - 323 (у 2017 годзе - 309); "біяхімія" - 321 (у 2017 годзе - 313); "мікрабіялогія" - 314 (у 2017 годзе - 300); "біялогія" (напрамак - навукова-вытворчая дзейнасць)" - 308 (у 2017 годзе - 291); "біяэкалогія" - 308 (у 2017 годзе - 284).

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.