Вы тут

Стыхія ўдарыла па ўсходзе


Паўднёвы цыклон, які завітаў да нас яшчэ паўтара тыдня таму, працягвае запампоўваць у краіну цёплае паветра і моцныя ападкі. На мінулых выхадных дажджы шчодра палівалі Магілёўскую і Гомельскую вобласці. У Гомелі моцны дождж ліў усю ноч, раніцу і скончыўся толькі пасля поўдня. Па звестках Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, усяго на горад абрынулася 72,8 міліметра ападкаў — і гэта пры тым, што месячная норма складае 91 міліметр.


Жыхары паўмільённага горада выкладвалі ў сацсеткі фота Гомеля, які нечакана ператварыўся ў сапраўдную Венецыю. Шмат дзе аўтамабілі нагадвалі падводныя лодкі — ватэрлінія праходзіла па капоце (і нават вышэй) жалезных коней. У раён Сельмаш з-за гэтага не мог дабрацца працяглы час грамадскі транспарт.

І, натуральна, не абышлося без падтапленняў дамоў. Ратавальнікі адпампоўвалі ваду з падвалаў трох шматкватэрных дамоў, 45 прыватных. Пад удар стыхіі трапілі таксама сярэдняя школа, склад і дзве крамы.

Узяўшы невялікі тайм-аут, у ноч на панядзелак непагадзь атакавала Магілёўскую вобласць. У прэс-службе МНС паведамілі, што пры сярэднямесячнай норме ў 75 міліметраў ападкаў на абласны цэнтр пралілося 57. Вынік несуцяшальны: вада ўварвалася ў 27 жылых дамоў горада. Чатыры тралейбусныя і пяць аўтобусных маршрутаў не працавалі амаль паўтары гадзіны — кіроўцы чакалі, пакуль ліўнёўка «пераварыць» такі аб'ём ападкаў.

Але яшчэ болей дасталося Касцюковічам. Там выпала ўжо амаль месячная норма ападкаў. Ратавальнікі адпампоўвалі ваду амаль з паўсотні жылых дамоў і 110 гаспадарчых будынкаў. «Паплылі» пяць участкаў дарог і падвал шматкватэрнага дома.

Па папярэдніх прагнозах, дажджы з навальніцамі захаваюцца да выхадных.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».