Вы тут

Высвятляюцца прычыны жорсткага забойства дзвюх жанчын у Бабруйску


У Бабруйску працягваецца расследаванне жахлівага злачынства, ахвярамі якога сталі дзве маладыя жанчыны 26 і 27 гадоў.


Як спачатку паведамлялася на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзяўчаты былі знойдзены мёртвымі ў кватэры 36-гадовага бабруйчаніна, раней судзімага. Яны пазнаёміліся з мужчынам у кавярні, потым на таксі адправіліся да яго дамоў. Невядома, як развіваліся падзеі, але а 7-й гадзіне раніцы на кароткі нумар 102 ад адной з сябровак паступіў сігнал з просьбай аб дапамозе. На жаль, яна не змагла дакладна паведаміць, па якім адрасе іх шукаць. Тыя каардынаты, якія называла няшчасная, аказаліся не зусім дакладнымі. Калі аператыўнікі, нарэшце, выйшлі на забойцу, жанчынам ужо нельга было дапамагчы. Як удакладніла афіцыйны прадстаўнік Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь Юлія ГАНЧАРОВА, яны былі знойдзены ў ванным пакоі бабруйчаніна з рознымі колата-рэзанымі ранамі. Самога ж гаспадара кватэры затрымалі на вуліцы. Ён быў у нецвярозым стане.

— Следча-аператыўная група, спецыялісты цэнтральнага апарата Следчага камітэта, а таксама перасовачна-крыміналістычная лабараторыя працавалі на месцы падзей на працягу трох сутак, — удакладніла Юлія Ганчарова. — 36-гадовы бабруйчанін падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Рыхтуюцца матэрыялы для прад'яўлення яму абвінавачання, праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку і з падазраваным. Мужчына дае паказанні, дапытваюцца сведкі, назначаны шэраг экспертных даследаванняў, каб высветліць матыў і абставіны здзяйснення злачынства.

Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да дваццаці пяці гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротнае пакаранне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.