Вы тут

Жыве беларускае рыцарства


Злучыць мінуўшчыну і сучаснасць прапануюць на фестывалі «Наш Грунвальд».


Больш за шэсць стагоддзяў назад, у Сярэднявеччы, на тэрыторыі нашага кантынента адбылася бітва. Бітва, якая змяніла расстаноўку сіл у Еўропе.

Больш за шэсць стагоддзяў наш народ захоўвае памяць пра тыя падзеі, якія далі пераможцам падставу для гонару: як кажуць, «на бітву ішлі палачане, віцябляне, гарадзенцы, а вярталіся ліцвіны»...

...Раніцай 15 ліпеня 1410 года каля невялікага мястэчка Грунвальд пачулі бразганне металу і стук капыт. Гэта збіраліся два варожыя войскі, каб потым сплесціся ў неверагодным танцы агню і смерці. Бой, у якім саюзныя войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага перамаглі армію Тэўтонскага ордэна, сёння вядомы як Грунвальдская бітва. Раўнавага сіл была парушана: двухсотгадовае панаванне крыжакоў у Еўропе скончылася ў той дзень. А памяць пра вялікія падзеі падтрымліваецца праз шэраг імпрэз, прысвечаных ім.

Раніцай 21 ліпеня 2018 года каля невялікага мястэчка Дудуткі дзясяты раз у найноўшай гісторыі пачуюць бразганне металу і стук капыт. Гэта прыйшлі сюды два войскі, складзеныя з удзельнікаў беларускіх і замежных рыцарскіх клубаў, каб потым сплесціся ў неверагодным танцы піратэхнікі і прытворства і ўшанаваць такім чынам памяць пра вялікі трыумф сваіх продкаў. Нас запрашаюць на юбілейны міжнародны рыцарскі фестываль «Наш Грунвальд!»

Фестываль працягнецца з 21 па 22 ліпеня і, як і раней, бу-дзе займаць наведвальнікаў самымі рознымі мерапрыемствамі фолкі гістарычнага напрамкаў, уключаючы абавязкова рыцарскія турніры і рэканструкцыі баёў. Усё дзеянне разгорнёцца на некалькіх пляцоўках.

На пачатку першага дня на галоўнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фестывалю з прадстаўленнем ваенна-гістарычных клубаў-удзельнікаў. Потым пройдуць невялікія турніры, а ўвечары пачнецца ўзнаўленне галоўнай бітвы свята — Грунвальдскай.

Бліжэй да захаду сонца выступам беларускага гурта «Стары Ольса» адкрыецца музычная частка фестывалю «Пір пасля бітвы». Акрамя беларускіх гуртоў (яшчэ Aillion, Folcore), на сцэне з’явяцца і замежныя фолк-рок-калектывы з Расіі, Ірландыіі і Германіі. На працягу ўсяго фестывалю будзе працаваць кірмаш рамёстваў з майстэрнямі, гандлёвымі радамі і майстар-класамі ад прафесійных рамеснікаў.

Мікіта ШЧАРБАКОЎ 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.