Вы тут

Лепшых вадалазаў вызначылі пад Мінскам


Ратаўнікі трымаюць сябе ў баявой форме круглы год. І ўжо добрай традыцыяй сталі чэмпіянаты сярод членаў рэгіянальных арганізацый Таварыства ратавання на водах. Спаборніцтвы сярод сталічных вадалазаў прайшлі ўжо ў сорак трэці раз. Сёлета яны разгарнуліся на базе выратавальнай станцыі “Пціч”, што месціцца на Воўчкавіцкім вадасховішчы.


- Мы хочам папулярызаваць прафесію воднага ратаўніка. Штогод мы ратуем больш за 500 чалавек, чвэрць з іх – дзеці, - зазначыў старшыня ТРВАД Анвар Ігамбердыеў. - А асноўны крытэрый пры ратаванні чалавеа – гэта час. Калі чалавек губляе прытомнасць і ў верхнія дыхальныя шляхі трапляе вада, то праз пяць хвілін пачынаюцца незваротныя змены ў арганізме. Таму ў ратаўніка вельмі мала часу, каб знайсці пацярпелага і перадаць яго медыкам.

На Пціч з’ехаліся вадалазы з васьмі ратавальных станцый - Цнянская, Камсамольскае возера, Дразды, Вяча, Пціч, Крыніца, Мінскае мора, Заслаўе-1 і Заслаўе-2. Яны мусілі пераадолець у ластах 100 метраў вольным стылем, абмінаючы перашкоды. Затым – падняць транспартаваць манекен, які выконваў ролю умоўнага пацярпелага, з паўсотні метраў да берага. Пасля гэтага – правільна падаць круг, выратаваць чалавека з лодкі і выйсці на катары па трывозе. Гэта значыць, - знайсці на глыбіні чалавека і максімальна хутка аказаць яму дапамогу.

- На спаборніцтвах адпрацоўваваюцца тыя элементы, якія неабходныя пры паўсядзённай працы, - кажа начальнік аддзела вадалазна-выратавальнай службы ТРВАД Сяргей Патрыкееў. -  Таксама нашы вадалазы пакажуць, як яны спраўляюцца на лодцы з адным вяслом.

- Спаборніцтвы вельмі маштабныя, - гаворыць старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ТРВАД Фёдар Клюкач. - Да 8 каманд дадаецца манеўрана-пошукавая група. Па выніках спаборніцтваў скамплектуем зборную на чэмпіянат краіны па ратавальным шматбор’і. Ён адбудзецца ўжо ў саракавы раз! Сёлета ён будзе праходзіць з 21 па 23 жніўня на Браслаўскіх азёрах. Каманда ў нас невялікая – тры чалавекі і чацвёрты запасны… Цікава, што яшчэ 10 год таму 8-12 вакансій вадалазаў у Мінску былі вакантныя. Цяпер жа, калі чалавек звальняецца, мы знаходзім замену вельмі хутка.

Анатоль Чыслоў працуе ратаўніком на станцыі “Цнянская” ўжо больш за сем год.

- Такі прафесійны шлях я выбраў у дзіцячым узросце. Бацька працаваў ратаўніком. Калі мне споўнілася 18 год, я паступіў у Камандна-інжынерны інстытут. Затым асвоіў працу вадалаза.

Самае складанае, з чым сутыкаўся, - гэта тэхнічныя працы пад вадой. Непадалёк ад Мінска парвала газаправод, і мы ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі. Выцягваць людзей з вады для мяне куды больш прывычна, але, нягледзячы ні на што, з задачай мы справіліся.

Вадалаз-ратаўнік 1 класа ратавальнай станцыі “Крыніца” Пётр Шароў – сапраўдны ветэран чэмпіяната Таварыства ратавання на водах! Ён удзельнічае ў ім ужо ў пятнаццаты раз.

Кожную змену робім пяць-шэсць прафілактычных выездаў. Адпачывальнікі плаваюць на лодках без ратавальных камізэлек, дзеці боўтаюцца на матрацах і ратавальных кругах. Выслізне такая прынада – і ўсё, чалавек пачынае тануць…  Большасць здарэнняў адбываецца з нецвярозымі людзьмі. Пік – ад вечара пятніцы да ночы на панядзелак. А вось што ўрэзалася ў памяць, дык гэта “рымэйк” знакамітай сцэны з кінафільма “Каўказская палонніца”. Памятаеце, як там дарогу перакрылі Трус, Балбес і Бывалы? Тое ж мы пабачылі аднойчы падчас патрулявання. У вадзе па калена стаялі трое нападпітку. Убачылі нас, памахалі рукамі і… адпусцілі сярэдняга. А той бухаецца на калені тварам уніз і пачынае захлынацца. Добра яшчэ, што былі непадалёк і праз некалькі секунд небараку ўжо ратавала медсястра.

У агульнакамандным заліку лепшай стала дружына ратавальнай станцыі “Заслаўе-2”.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота прадастаўлена Мінскай гарадской арганізацыяй таварыства ратавання на водах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.