Вы тут

Імя Дзіны Шаўчэнкі з’явілася на Дошцы гонару ў Еўпаторыі


Імя Дзіны Шаўчэнкі, якая кіруе беларускай суполкай у Еўпаторыі, з’явілася на мясцовай Дошцы гонару.


Дзіна Шаўчэнка плённа супрацоўнічае з газетай, нядаўна даслала ў рэдакцыю здымак. У тэкставым файле подпіс такі: “Старшыня савета грамадскай арганізацыі “Мясцовая беларуская нацыянальна- культурная аўтаномія г. Еўпаторыя “Крым–Беларусь” Дзіна Шаўчэнка чытае верш беларускага класіка Янкі Купалы “Спадчына”. 12 чэрвеня, каля Дошкі гонару ў Еўпаторыі”.

Чаго раптам зямлячка чытае там вершы? На іншых здымках бачым побач з ёй іншых паважаных людзей: сябра суполкі Сяргея Коршыкава, старшыню Еўпатарыйскага гарсавета Алесю Харытоненку, дэпутата Дзяржсавета Рэспублікі Крым Ніну Пермякову. А лірычна-патрыятычны настрой Дзіны тлумачыцца проста: у руках ураджэнка Гомеля трымае Дыплом аб занясенні яе імя на Дошку гонару – за важкі ўклад у сацыяльна- эканамічнае развіццё муніцыпальнага ўтварэння.

Цяпер Дзіну Шаўчэнку ведаюць не толькі ў Еўпаторыі ды Крыме: бо пісалі й мы пра яе з аднадумцамі добрыя справы. Калега ўлічвае нашы пажаданні, просьбы. Сама ж праца суполкі “Крым–Беларусь” спрыяе ўшанаванню ў Крыме памяці пра Максіма Багдановіча, пашырэнню ведаў на паўвостраве пра нашу Бацькаўшчыну, культуру, шматвекавую гісторыю зямлі беларускай, пра яе веліч і прыгажосць. У Еўпаторыі, мы ведаем, адладжаны плённы дыялог паміж органамі ўлады і прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, што жывуць у старажытным горадзе. Дзіна Шаўчэнка ўваходзіць у міжнацыянальны савета города, цесна супрацоўнічае з іншымі этнасуполкамі, якіх у Еўпаторыі 9, спрыяе ўмацаванню міжнацыянальных сувязяў, дружбы паміж народамі. Да таго ж яна – галоўны рэдактар часопісаў “Крым–Беларусь” “Крым–Север”, была неаднаразова лаўрэатам журналісцкіх конкурсаў у намінацыі “Талерантнасць і міжнацыянальная згода”.

Іван ІВАНАЎ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.