Вы тут

"Бронзу" заваявалі нашы школьнікі на Міжнароднай алімпіядзе па біялогіі


29-я Міжнародная біялагічная алімпіяда завяршылася ў Тэгеране (Іран). Усяго ў гэтым годзе ў інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел 270 школьнікаў з 71 краіны.


Юныя біёлагі выконвалі тэарэтычныя і практычныя заданні з клеткавай, малекулярнай біялогіі, анатоміі і фізіялогіі раслін, анатоміі і фізіялогіі жывёл і чалавека, эталогіі, генетыкі і эвалюцыі, біясістэматыкі.

Бронзавымі прызёрамі алімпіяды сталі ліцэісты БДУ Дар'я Пісецкая і Ксенія Пацэева, а таксама выпускнікі сталічнай гімназіі №37 і гродзенскай СШ №13 Яна Барысовіч і Максім Касцоў.

Кіраўніком нацыянальнай каманды Беларусі выступіла дацэнт кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта БДУ Аксана Несцерава.

Наступная Міжнародная біялагічная алімпіяда пройдзе ў Венгрыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.