Вы тут

Ці ёсць у варэнні вітаміны?


Летам многія гаспадыні бяруцца кансерваваць агародніну, фрукты і ягады, рэдка задумваючыся пра тое, ці захоўваюцца ў дамашніх нарыхтоўках карысныя ўласцівасці прадуктаў.


Нямала дастаецца варэнню, маўляў, ніякіх вітамінаў у ім няма. У якасці альтэрнатывы некаторыя раяць выкарыстоўваць замарозку. Але і тут узнікае пытанне: ці застануцца ядомымі маліны, агрэст і яблыкі пасля шматмесячнага знаходжання ў маразілцы звычайнага бытавога халадзільніка?

Ёсць меркаванне, што варэнне з вішняў дапамагае пры прастудзе, з абрыкосаў — аднаўляе страваванне, з груш — паляпшае састаў крыві. Лічыцца, што есці варэнне можна без боязі атруціцца, бо ў працэсе яго прыгатавання гіне большасць мікробаў, а цукар дазваляе прадукту захоўвацца некалькі гадоў.

Але ці знікаюць падчас прыгатавання вітаміны? Яны захоўваюцца, праўда не ўсе. Большасць фруктаў і ягад, з якіх яго гатуюць, славяцца вялікай колькасцю бэта-караціну (папярэдніка вітаміну А), аскарбінавай кіслаты (вітаміну С), вітамінаў В1, В2 і РР. Дык вось бэта-карацін і аскарбінавая кіслата пад уздзеяннем высокіх тэмператур часткова разбураюцца. Таму ў варэнні, якое кіпяціцца па некалькі разоў, гэтых вітамінаў сапраўды мала. А вось вітаміны В1, В2, РР і Е з'яўляюцца дастаткова тэрмастабільнымі. Асабліва ў кіслым асяроддзі, якім з'яўляецца варэнне. Невялікая іх частка пры кіпенні разбураецца, але асноўная колькасць захоўваецца. Таму карысць у варэнні ўсё ж ёсць.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.