Вы тут

Канфлiкты ХХI стагоддзя сыходзяць у iнтэрнэт?


Вiртуальныя баявыя дзеяннi з рэальнымi наступствамi для людзей i iнфраструктуры.

Здавалася б, няма нiчога больш разбуральнага, чым ядзерная зброя. Яе прымяненне гарантуе поўнае знiшчэнне, а таксама адсутнасць магчымасцi выкарыстоўваць пашкоджаную тэрыторыю. Разам з тым у стагоддзi, у якiм шырока выкарыстоўваюцца iнфармацыйныя тэхналогii, у ядзернай боегалоўкi з'явiўся новы сапернiк па разбуральнай сiле. Развязванне войнаў на прасторах iнтэрнэту можа не проста непапраўна пашкодзiць iнфраструктуру, банкаўскую сiстэму самых высокаразвiтых краiн, але i папросту знiшчыць iх. Каб стрымлiваць «кiбератакi» i быць гатовымi да iх, у многiх краiнах трацяць вялiкiя рэсурсы.


За­гад­чык ка­фед­ры аба­ро­ны iн­фар­ма­цыi Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўнi­вер­сi­тэ­та iн­фар­ма­ты­кi i ра­дыё­элект­ро­нi­кi, док­тар тэх­нiч­ных на­вук, прафесар Цімафей Барбоцька

Феномен глабальнай сеткi

Як адну з разнавiднасцяў iнфармацыйных баявых дзеянняў сёння вылучаюць кiбервайну. Яна вядзецца электронным спосабам, а ў якасцi мэты або iнструмента выступае iнфармацыя. «Камп'ютарныя салдаты» спрабуюць дэстабiлiзаваць iнфармацыйныя сеткi сапернiка, каб атрымаць кантроль над iмi альбо выкрасцi даныя.

Такая вайна стала магчымая з-за практычна татальнага пранiкнення iнфармацыйных тэхналогiй i iнтэрнэту ў грамадства. Сёння ў сецiве абменьваюцца данымi не толькi людзi, але i шэраг камерцыйных прадпрыемстваў, дзяржаўныя ўстановы, якiя з'яўляюцца важнымi стратэгiчнымi аб'ектамi для краiны. Калi доступ да такой iнфармацыi апынецца ў руках, скажам, агента замежнай разведкi, то гэта аўтаматычна можа ўяўляць пагрозу для нацыянальнай бяспекi краiны.

Акрамя таго, ёсць шэраг сiстэм ва ўсiм свеце, якiя становяцца больш аўтаматызаванымi i кiруюцца праз камп'ютары. Гаворка iдзе пра ацяпленне, каналiзацыю, сiстэму электрычнага забеспячэння (так званы разумны горад). У такiх умовах паспяховая кiбернетычная атака можа прынесцi шкоду не меншую, чым ядзерная зброя. Адключэнне важных iнфраструктурных аб'ектаў можа ўвесцi ў хаос цэлыя гарады.

Таксама, акрамя ўзлому i ўкаранення вiрусаў у сiстэмы, у спецыфiку хакераў можа ўваходзiць i вядзенне iнфармацыйнай вайны ў iнтэрнэце. Ваенныя спецыялiсты ў сферы iнфармацыйных тэхналогiй могуць таксама займацца фармiраваннем грамадскай думкi праз «iдэалагiчныя iн'екцыi» i «тролiнг».

Сусветны вопыт

У Расii ў студзенi 2017 года, мiнiстр абароны Сяргей Шайгу афiцыйна заявiў аб стварэннi ва ўзброеных сiлах спецыяльных падраздзяленняў, якiя будуць займацца iнфармацыйнымi аперацыямi. Такiя службы з'явiлiся ў многiх краiнах свету практычна адразу са стварэннем сусветнай павуцiны. Тады яны часта выконвалi спецыфiчныя аперацыi пад грыфам сакрэтна. Сёння аб iх працы таксама мала што вядома, аднак дэманстрацыя кiбервойскаў становiцца актам ваеннага стрымлiвання.

Спецыялiсты лiчаць, што сёння найбольш падрыхтаваныя i шматлiкiя кiбернетычныя войскi маюць амерыканцы. Згодна з даследаваннем Zесuriоn Аnаlуtiсs, iх бюджэт складае каля сямі мільярдаў долараў, за якiя ўтрымлiваюцца 9 тысяч хакераў. Аднак у iх шэрагах, мабыць, чакаецца папаўненне. Напярэдаднi кiраўнiк Нацыянальнага агенцтва па бяспецы (NSА) ЗША i кiравання кiбербяспекi Пол Накасан заявiў, паводле iнфармацыi замежных СМI, аб стварэннi спецыялiзаванага падраздзялення для барацьбы з анлайн-пагрозамi з боку расiйскiх хакераў. Ён адзначыў, што фармiраванне будзе «адпавядаць» дзейнасцi амерыканскай разведкi па даследаваннi ўздзеяння на амерыканскiя прэзiдэнцкiя выбары 2016 года.

На другiм месцы знаходзяцца кiтайскiя спецыялiсты з 20 тысячамi кiберсалдат i бюджэтам у 1,5 млрд долараў. Далей брытанцы, якiя за $450 млн утрымлiваюць прыкладна больш за 2 тысячы хакераў.

Паўднёвая Карэя ў сваiм распараджэннi мае 700 спецыялiстаў i бюджэт у 400 мiльёнаў долараў. У Расii колькасць хакераў вар'iруецца ў межах 1 тысячы, а прыблiзны бюджэт складае $300 млн у год.

Айчынны вектар

Сёння ўсе краiны, якiя маюць патэнцыял i магчымасцi, спрабуюць стварыць уласныя кiбервойскi. Наша не выключэнне. Дакладна сказаць пра колькасць, бюджэт i спецыфiку дзеянняў нашых спецыялiстаў складана. Аднак аб iх наяўнасцi сведчыць той факт, што падчас беларуска-расiйскага вучэння «Захад-2013» адным з такiх падраздзяленняў была змадэляваная сiтуацыя маштабнай кiбератакi на iнфармацыйныя сiстэмы i рэсурсы ваеннага прызначэння. Другое падраздзяленне пры гэтым паспяхова стрымлiвала навучальнае ўздзеянне.

Акрамя таго, Мiнабароны ў 2013 годзе таксама аб'явiла набор кадраў для працы ў сферы iнфармацыйных тэхналогiй, а ў пачатку 2018 года заявiла аб стварэннi IТ-роты. Плануецца, што камплектавацца яна будзе са спецыялiстаў Парка высокiх тэхналогiй, якiя будуць праходзiць тэрмiновую службу. Дакладная спецыфiка iх працы пакуль не вызначана i знаходзiцца ў стане фармiравання. Мяркуецца, што яны змогуць удзельнiчаць у тым лiку i падраздзяленне ў забеспячэннi абароны iнфармацыi ў iнфармацыйных сiстэмах.

У грамадзянскай сферы

Мiж тым у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце iнфарматыкi i радыёэлектронiкi спецыялiстаў па абароне iнфармацыi падрыхтоўваюць афiцыйна. Гаворка, вядома ж, iдзе аб грамадзянскiх спецыяльнасцях.

Загадчык кафедры абароны iнфармацыi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi, доктар тэхнiчных навук, прафесар Цiмафей Барбоцька адзначае, што спецыялiсты па iнфармацыйнай бяспецы сёння асаблiва запатрабаваныя ў банкаўскай сферы. Таксама выпускнiкi БДУIРа размяркоўваюцца ў арганiзацыi, якiя задзейнiчаны ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння для процiдзеяння хакерскiм нападам.

«Мы падрыхтоўваем спецыялiстаў па iнжынерна-тэхнiчнай абароне аб'ектаў: перашкаджаем фiзiчнаму несанкцыянаванаму доступу да iнфармацыi. Таксама на кафедры ёсць кiрунак па абароне iнфармацыi ад уцечкi па тэхнiчных каналах. Гаворка iдзе аб iнфармацыi, якая прадстаўлена ў выглядзе фiзiчных палёў, а не нейкага дакумента. Напрыклад, калi мы гаворым пра нараду або пра гутаркi, для таго, каб выключыць перахоп тэхнiчнымi сродкамi, трэба забяспечыць адпаведную абарону», — адзначыў Цiмафей Барбоцька.

Такiя тэхналогii могуць быць актуальнымi для пасольстваў i консульстваў. Таксама ў БДУIРы ёсць кiрункi па абароне iнфармацыi ў iнфармацыйных сiстэмах — так званая кiбербяспека.

Iлья КРЫЖЭВIЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг