21 Верасень, пятніца

Вы тут

Сакрэты салодкіх памідораў


Бываюць сітуацыі, калі адзін і той жа сорт памідораў, прычым пасаджаны на суседніх участках, дае розныя па смаку плады.


Багацце святла

Цеплалюбівыя памідоры даюць максімальную ўраджайнасць на асветленых на працягу ўсяго дня ўчастках агарода, прычым абароненых ад скразнякоў. Вось чаму найбольш прадукцыйныя пасадкі таматаў, размешчаныя на паўднёвых схілах з зацішнага боку.

У загушчаных пасадках плады выспяваюць нашмат горш і, адпаведна, з-за дэфіцыту святла іх мякаць мае больш вадкую структуру. Спецыялісты раяць пакідаць 0,4 м паміж нізкарослымі, 0,5 м паміж сярэднярослымі і 0,6 м паміж высакарослымі і пляцістымі сартамі памідораў, прычым апошнія рэкамендуецца вырошчваць на апорах альбо шпалерах.

Паліў

Правільная арганізацыя паліву на працягу ўсёй вегетацыі раслін аказвае непасрэдны ўплыў на якасныя і колькасныя паказчыкі ўраджайнасці таматаў.

Ваду для паліву папярэдне адстойваюць не менш за суткі і награваюць на сонцы. Паліваюць ранняй раніцай ці пасля заходу сонца, расходуючы столькі вады, каб яна не менш за гадзіну пасля паліву стаяла ў лунках.

Павярхоўныя і частыя палівы прыводзяць да аслаблення каранёвай сістэмы і недахопу харчавання, што негатыўна адбіваецца на цукрыстасці пладоў.

Кратнасць паліву скарачаюць па меры росту раслін. Калі пасля высадкі расады ў грунт, асабліва ў засуху, кусты паліваюць тры разы на тыдзень, падчас фарміравання завязяў — два разы на тыдзень, то ў перыяд актыўнага плоданашэння — не часцей чым раз на тыдзень.

Ёд для абароны

Праз два тыдні пасля пераносу расады на пастаяннае месца пачынаюць паліў растворам ёду. На 10 л дастаткова дадаваць па 2-3 кроплі аптэчнай ёднай настойкі і паліваць кожныя 7-8 дзён з разліку 0,5—0,7 л пад куст. Такія працэдуры павялічваюць мясістасць і велічыню пладоў, паскараюць працэсы іх паспявання і з'яўляюцца магутнай прафілактыкай фітафтарозу.

Попел для падкормкі

У попеле прысутнічае мноства макра- і мікраэлементаў, якія аказваюць непасрэдны ўплыў на хімічны склад пладоў. У 10 л вады разводзяць шклянку прасеянага попелу, настойваюць пажыўную вадкасць 1-3 дні. Падкормку настоем попелу з разліку 1 л пад кожны куст выконваюць, калі таматы на кустах пачынаюць масава налівацца і бурэць.

Уборка ўраджаю

Варта адзначыць, што чым даўжэй памідор знаходзіцца на кусце, тым смачнейшы ён становіцца, убіраючы максімальную колькасць сокаў расліны. Таму самыя цукрыстыя і мясістыя плады, якія вы плануеце выкарыстаць на салату або агароднінную нарэзку, вытрымлівайце на градцы да поўнага паспявання. Бурыя ж таматы, сабраныя з плантацыі ў стадыі тэхнічнай спеласці, кладуць на даспяванне ў памяшканні і выкарыстоўваюць на кансервацыю ці зімовыя нарыхтоўкі.

Сумесныя пасадкі

Аказваецца, што размешчаны ў міжраддзях таматаў базілік надае памідорам непаўторны смак і ўзмацняе слодыч пладоў. Вось чаму вопытныя агароднікі практыкуюць змешаныя пасадкі або размяшчаюць рады з зялёным, фіялетавым і камбінаваным базілікам па перыметры, у тарцах або на суседняй градцы.

Ірына Тамковіч

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!