Вы тут

Беларусь — за чысціню і празрыстасць у спорце


Такую пазіцыю агучыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) Патрыкам Баўманам.


У пачатку сустрэчы Прэзідэнт павітаў госця ў Беларусі, а таксама падзякаваў яму за тое, што нашай краіне даручылі правесці сусветнае першынство. «Пакуль — сярод моладзі. Я думаю, мы сябе добра зарэкамендуем у арганізацыі гэтага чэмпіянату, і вы нам даверыце больш складанае мерапрыемства», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларускі лідар са свайго боку гарантаваў поўную цікавасць гледачоў да любога мерапрыемства, што праводзіцца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі баскетбола, а таксама ўсё неабходнае для правядзення спаборніцтваў высокага ўзроўню.

«Я думаю, кіраўнік нашай федэрацыі (баскетбола. — «Зв.») вам расказаў пра нашы магчымасці, пра лагістыку, якую мы маем, — адзначыў Прэзідэнт. — І вы будзьце ўпэўненыя: калі мы за нешта возьмемся, то зробім на самым высокім узроўні, бо да гэтага заўсёды далучаюцца дзяржаўныя органы, структуры, і любое мерапрыемства ў нас па любым відзе спорту — гэта падзея дзяржаўнага маштабу».

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз падкрэсліў: у Міжнароднай федэрацыі баскетбола могуць быць спакойныя за арганізацыю любога мерапрыемства, якое будзе даручана беларускаму боку.

Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаў уласную пазіцыю як кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта па важных, надзённых пытаннях развіцця сусветнага спорту ў цэлым.

«Мы — за чысты спорт, мы — за поўную празрыстасць і чысціню дзейнасці міжнародных арганізацый, у тым ліку і Міжнароднага алімпійскага камітэта, — падкрэсліў беларускі лідар. — Мы — прыхільнікі абароны спартсменаў, каб яны не пакутавалі, асабліва чыстыя спартсмены. Нельга вінаваціць у цэлым каманду, мы лічым, што кожны спартсмен павінен несці персанальную адказнасць за допінг і іншыя неспартыўныя паводзіны. Словам, мы за празрыстасць Сусветнага антыдопінгавага агенцтва і іншых міжнародных спартыўных камітэтаў, і перш за ўсё — МАК».

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў Беларусі вельмі шмат прэтэнзій да Міжнароднага алімпійскага камітэта. На яго думку, гэтая арганізацыя не проста бюракратычная, а часам і безадказная.

Як кіраўнік НАК Аляксандр Лукашэнка плануе на чарговым мерапрыемстве давесці гэта да ведама міжнароднай спартыўнай грамадскасці. «Нельга цалкам ператвараць спорт у частку бруднай палітыкі. Мы катэгарычна супраць гэтага. Спорт павінен быць чысты, падыход да ўсіх павінен быць аднолькавы», — зноў падкрэсліў Прэзідэнт.

Патрык Баўман адзначыў, што для яго гэтая сустрэча — падвойны гонар, паколькі ён сустракаецца не толькі з Прэзідэнтам краіны, але і з кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Ён падзякаваў Беларусі і асабіста Аляксандру Лукашэнку за тую падтрымку, якая аказваецца пры правядзенні чэмпіянату свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў.

«Мы адзначаем той прагрэс, якога ўжо дасягнула жаночая зборная Беларусі па баскетболе», — сказаў Патрык Баўман. Ён падкрэсліў: зыходзячы з таго, што ён убачыў, усе працуюць выключна добра, а чэмпіянат ужо можна назваць паспяховым.

«Калі мы пяройдзем да тэмы Сусветнага антыдопінгавага агенцтва, то я абсалютна падзяляю ваш пункт гледжання аб тым, што мы павінны абараняць чысты спорт і чыстых спартсменаў», — дадаў генеральны сакратар.

Пазней у размове з журналістамі Патрык Баўман адзначыў, што ён сапраўды ўражаны арганізацыяй турніру. Паводле яго слоў, узровень мерапрыемства прыемна здзівіў і каманды. «Апошні раз я быў у Мінску 20 гадоў таму, і мне вельмі радасна бачыць, як змяніўся горад, як тут добра», — адзначыў генеральны сакратар.

У Беларусі ёсць усе шанцы для правядзення маштабных мерапрыемстваў у гэтым відзе спорту, дадаў Патрык Баўман. Для гэтага створана цудоўная інфраструктура, ёсць федэрацыя, у якой працуюць прафесіяналы. «Мы будзем толькі рады, калі Беларусь будзе падаваць заяўкі на правядзенне больш буйных турніраў», — дадаў ён.

Нагадаем, з 21 да 29 ліпеня ў беларускай сталіцы праходзіць чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў. Спаборніцтвы сусветнага ўзроўню ў гэтым відзе спорту Беларусь прымае ўпершыню ў сваёй гісторыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Хутчэй, вышэй... але па правілах

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.