Вы тут

Час падарункаў


Гэтымі днямі Літаратурны музей Максіма Багдановіча, цэнтр па зборы, захаванні асабістай і творчай спадчыны пісьменніка, твораў літаратуры, мастацтва, музыкі, прысвечаных беларускаму генію, атрымаў каштоўны падарунак. Вядомая беларуская мастачка Зоя Літвінава перадала ў фонды музея мастацкую работу «На небе месяц устаў зялёны...» (тэмпера, 1981 год).


Зоя Васільеўна Літвінава — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Беларуская мастачка не раз звярталася да творчасці Максіма Багдановіча. Падчас Рэспубліканскай выстаўкі выяўленчага мастацтва ў 1981 г., прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння паэта, яна прэзентавала мастацкія работы, выкананыя ў тэхніцы тэмпера: «На небе месяц устаў зялёны...», «Так цёпла цэлы дзень было...», «Скоро вечер в прошедшее канет...». Гэта радкі з вершаў Максіма Багдановіча, лірычных і філасофскіх, якія адлюстроўваюць яго светапогляд, распавядаюць пра суадносіны з навакольным светам.

Мастацкая праца «На небе месяц устаў зялёны...» — першы падарунак Зоі Літвінавай Літаратурнаму музею Максіма Багдановіча. Гэты неацэнны дар вельмі хутка змогуць убачыць мінчане і госці беларускай сталіцы.

Ірына МЫШКАВЕЦ, вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».