Наша дзяржава зацікаўлена ў тым, каб нараджалася як мага больш дзяцей, таму стараецца стымуляваць нараджэнне другога дзіцяці, а таксама праводзіць палітыку падтрымкі шматдзетных сем'яў. Нагадаем, што сям'я набывае статус шматдзетнай ужо пры нараджэнні трэцяга дзіцяці, і з гэтага моманту мае шэраг ільгот і гарантый.
Больш падрабязна пра іх, а таксама пра дадатковыя прэферэнцыі пры з'яўленні ў сям'і чацвёртага і пятага дзіцяці нам расказала намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі Марына АРЦЁМЕНКА.
Статус шматдзетнай сям'і пацвярджаецца пасведчаннем шматдзетнай сям'і, якое выдаецца пры нараджэнні трэцяга дзіцяці і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.
Для шматдзетных сем'яў прадугледжаны наступныя асноўныя льготы і гарантыі:
Акрамя таго...
Калі ў сям'і нарадзілася пяць і больш дзяцей, то для маці прадугледжаны яшчэ дадатковыя гарантыі.
Гэта прызначэнне датэрміновай пенсіі па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў для маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей да 8-гадовага ўзросту. Без патрабаванняў па пенсійным узросце такія пенсіі прызначаюцца шматдзетным маці, якія працуюць у арганізацыях сельскай гаспадаркі непасрэдна ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Пры неабходнасці больш падрабязныя тлумачэнні могуць быць атрыманы ва ўпраўленні мясцовага органа ўлады па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.
Таксама ўзнагароджанне ордэнам Маці (з выплатай у памеры пяці бюджэтаў пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва) за нараджэнне і выхаванне пяцярых і больш дзяцей, пры дасягненні пятым дзіцем узросту аднаго года — па прадстаўленні мясцовых органаў улады, аблвыканкама. Гэты пункт датычыцца тых маці, якія забяспечваюць належнае ўтрыманне і выхаванне дзяцей.
Святлана БУСЬКО
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».