Вы тут

У Гомелі дзяўчынка ледзь не выпала з акна


Пяцігадовая дзяўчынка ў Гомелі, якая была адна дома, выйшла на балкон дзявятага паверха і стала ў адкрытым акне. Нераўнадушныя мінакі выклікалі ратавальнікаў.


Выпадак адбыўся на вуліцы Кожара ўвечары ў аўторак. Адзін ратавальнік падняўся на дзявяты паверх і ўбачыў, што ўваходныя дзверы ў кватэру зачынены. Тады ён пачаў наладжваць кантакт з дзяўчынкай праз дзверы. У нейкі момант яна адышла ад расчыненага акна. Тут жа ў кватэру па аўталесвіцы праз акно трапіў другі ратавальнік.

Аб тым, што здарылася, супрацоўнікі МНС тут жа паведамілі маці. Аказалася, што яна, выходзячы з дома, папрасіла паглядзець за дзяўчынкай і дзевяцігадовым хлопчыкам сваю старэйшую сястру. Але яна таксама некуды пайшла. А пасля гуляць пайшоў хлопчык. "Ланцужок" адказных скончыўся — і так малая засталася дома адна.

Ратавальнікі дачакаліся прыходу маці.

— Кожны выпадак, калі дзеці застаюцца без нагляду дарослых, мы расцэньваем як надзвычайную сітуацыю, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік ведамства Віталь Навіцкі.

Нагадаем, што 10 ліпеня трагедыя па аналагічным сцэнарыі ледзь не разыгралася ў Мінску: пяцігадовы хлопчык, які таксама быў адзін дома, вываліўся з акна сёмага паверха. Малога паспелі злавіць у коўдру, ад падзення ён атрымаў траўмы.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».