Вы тут

Міжнародныя спаборніцтвы па конным спорце прыме Ратамка


З 26 да 29 ліпеня ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы пройдзе турнір па міжнародным конным трохбор'і. Чакаецца, што ў спаборніцтвах прыме ўдзел больш за 80 спартсменаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі, Казахстана, а таксама Літвы і Польшчы.


Каманда гаспадароў будзе прадстаўлена наймацнейшым складам, таму што турнір катэгорыі трох зорак дазваляе праверыць магчымасці як наезнікаў, так і коней. «Збяром усіх наймацнейшых, каб зарабіць рэйтынгавыя ачкі і пазмагацца ў 2019 годзе за ліцэнзію ў камандным трохбор'і на Алімпійскія гульні ў Токіа. У нас ёсць высокія шанцы. Галоўнымі канкурэнтамі будуць сапернікі з Расіі і Польшчы», — адзначыў удзельнік Алімпійскіх гульняў у Лондане, адзін з лідараў беларускай каманды Аляксандр ФАМІНОЎ.

Коннае трохбор'е ўключае ў сябе тры дысцыпліны: манежную язду, крос і пераадоленне перашкод. Гэты від спорту лічыцца самым відовішчным, але ў той жа час небяспечным, частыя падзенні коней могуць пацягнуць сур'ёзныя наступствы, таму траса для спаборніцтваў будзе рыхтавацца вельмі старанна.

У цэлым адзначым, што ў беларускага коннага спорту багатыя традыцыі. Нашы спартсмены прымалі ўдзел у пяці Алімпіядах. Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да наступных галоўных стартаў чатырохгоддзя ў Японіі. «Стараемся аказваць усялякую дапамогу нашым лідарам. З'явілася дастатковая колькасць коней высокага ўзроўню, якія могуць канкурыраваць на міжнароднай арэне. Маючы адбыцца турнір па трохбор'і ў Ратамцы раскрые магчымасці нашых коней і наезнікаў», — адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі коннага спорту Сяргей ДРАЖЫН.

У выхадныя 28 і 29 ліпеня на час адкрытага чэмпіянату Беларусі распрацавана праграма для гледачоў, на тэрыторыі комплексу будуць арганізаваны фуд-корты, дзіцячая зона, прапрацоўваюцца маршруты дастаўкі заўзятараў у Ратамку.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Спорт і шоу ў адным флаконе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».