Вы тут

У Беларусі з 1 жніўня падаражэюць некаторыя віды цыгарэт


У Беларусі з 1 жніўня падаражэюць некаторыя віды цыгарэт, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.


Фота: capital.ua

Падаражанне закране прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, на 2 капейкі вырастуць цэны на цыгарэты Прэм'ер QS, Minsk city і Minsk capital, Minsk city QS і Minsk capital QS, Matrix Blue, Portal One. На 3 капейкі стануць даражэй NZ BLACK COMPACT, NZ GOLD COMPACT, на 4 - NZ BLACK QS, NZ GOLD QS, Portal Gold і Portal Silver. на 7 капеек падаражэюць некаторыя віды "Фэст". Цана на цыгарэты Rothmans Demi Click Purple будзе ўстаноўленая на ўзроўні Br1,8.

Цыгарэты ТАА "Тытунь-інвест" таксама зменяцца ў цане. Так, на 2 капейкі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт "Карона", на 5 капеек - некаторыя віды LD, Monte Carlo, Camel. Цана на цыгарэты Monte Carlo Evo Impulse будзе ўстаноўленая на ўзроўні Br1,95, Sobranie Evolve - Br2,95.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?