Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Алегра з агнём»

«Беларусь 3», 31 ліпеня

Чэрвень 1941-га. Фашысты спрабуюць заблакаваць Чарнаморскі флот, для чаго закідваюць фарватар новымі магнітна-акустычнымі мінамі. Каб абясшкодзіць іх, створана група добраахвотнікаў-мінёраў — але за раскрыццё загадкі сакрэтнай зброі ім давядзецца заплаціць уласным жыццём... Як у баявых умовах раскрываюцца людзі, ніводны з якіх не лічыць сябе героем, на якія ўчынкі здатныя сапраўдныя сябры і пры чым тут першая частка знакамітай пятай сімфоніі Бетховена? Усе адказы — у гэтай ваеннай драме Уладзіміра Стралкова.


«Карціна алеем»

МІР, 31 ліпеня — 1 жніўня

У пецярбургскага бізнесмена ўкралі рарытэтную карціну «Дзяўчына з загадкавай усмешкай». Праўда, хутка высвятляецца, што знікла копія. Арыгінал яшчэ раней вынесла з дому жонка прадпрымальніка — у якасці помсты за развод. А каб не падстаўляцца самой, даручыла найлепшай сяброўцы ў суправаджэнні былога ахоўніка мужа адвезці каштоўнае палатно ў Лас-Вегас, каб прадаць замежнаму антыквару. Парачка выпраўляецца ў вандроўку, не падазраючы, якія небяспекі чакаюць іх у сталіцы азартнага жыцця.


«Персанаж» «Кінакамедыя»,

31 ліпеня і 5 жніўня

Падатковы інспектар Гаральд Крык вядзе звычайнае манатоннае жыццё, пакуль аднекуль не з'яўляецца голас, які пачынае каментаваць усе яго дзеянні. Доктар падазрае шызафрэнію, але сам Гаральд разумее, што адбываецца нешта надзвычайнае, і звяртаецца па дапамогу... да прафесара літаратуры. Але ці магчыма паверыць, што ты — толькі плод уяўлення іншага чалавека, а твайго героя ў канцы кнігі чакае смерць? Таму тэрмінова трэба ўзяць лёс у свае рукі.


«Не дыхай»

«Беларусь 2», 3 жніўня

Да самотнага і сляпога старога забіраюцца рабаўнікі, каб украсці вялізную суму грошай. Здавалася б, што можа быць прасцейшым, чым абследаваць дом практычна бездапаможнага чалавека? Але нечакана ахвяра сама становіцца пераследнікам, замкнёная прастора ператвараецца ў пастку, а сакрэт, схаваны ў доме, датычыцца далёка не скарбаў пад падлогай... Словам, для аматараў глядзець фільмы затрымліваючы дыханне — самае тое, каб не заснуць ноччу.


«Памылка Тоні Вэндзіса»

«Культура», 4 жніўня

Унутры добрага мужа, былога тэнісіста і плэйбоя Тоні Вэндзіса хаваецца зусім іншы чалавек — скнара і эгаіст, які ажаніўся з багатай жанчынай, але баіцца, што тая выбера іншага. Каб вырашыць усе праблемы разам, ён шукае наёмнага забойцу. Аднак, абараняючыся, жанчына выпадкова забівае таго. Падкінуўшы следчым фальшывыя доказы, Тоні крывадушна спачувае жонцы, якой пагражае турма. Аднак тут за справу бярэцца ўедлівы дэтэктыў і знаходзіць адзіны доказ, што дапаможа раскрыць праўду...

Загаловак у газеце: Людзі супраць абставін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».