Вы тут

Беларусь прыме этап «Экалагічна дружалюбнага фермера Балтыйскага рэгіёна»


У Беларусі ўпершыню пройдзе нацыянальны этап міжнароднага конкурсу «Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёна — 2018». Конкурс традыцыйна праводзіць Сусветны фонд дзікай прыроды (WWF), аднак беларускія сельгасвытворчасці могуць удзельнічаць у ім сёлета ўпершыню. Ініцыявала правядзенне конкурсу ў Беларусі ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў» (Беларусь) і кааліцыя «Чыстая Балтыка» (Швецыя), паведамляецца на сайце ЦЭР.


Вось ужо дзесяць гадоў гэты конкурс праводзіцца для таго, каб папулярызаваць перадавыя практыкі сельскай гаспадаркі, якія з'яўляюцца дружалюбнымі для Балтыйскага рэгіёна. Ёсць і яшчэ адна мэта — падтрымаць фермераў і вытворцаў, якія імкнуцца зніжаць экалагічную нагрузку.

— Не сакрэт, што сельская гаспадарка з'яўляецца адной з асноўных крыніц забруджвання навакольнага асяроддзя, у прыватнасці водных рэсурсаў. Асабліва распаўсюджанае забруджванне вады ўгнаеннямі з азотам і фосфарам, што выклікае эўтрафікацыю — «бросненне» вадаёмаў, уключаючы само Балтыйскае мора. Я спадзяюся, што правядзенне гэтага конкурсу ў Беларусі стане адным з крокаў да прасоўвання і падтрымкі тых фермерскіх гаспадарак, якія ўдзяляюць увагу экалагічным пытанням у сваёй працы, — каментуе дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў.

У конкурсе могуць удзельнічаць прадстаўнікі фермерскіх і іншых невялікіх сельскагаспадарчых вытворчасцяў, якія знаходзяцца ў зоне вадазбору Балтыйскага мора ў Беларусі (Гродзенская, Віцебская і частка Мінскай абласцей). Больш падрабязныя ўмовы ўдзелу, а таксама заяўка на конкурс даступныя па спасылцы есоfеrmеr.tіldа.ws.

Пераможца конкурсу атрымае прыз у 1000 еўра. Заяўкі на конкурс прымаюцца да 26 жніўня 2018 года.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Грошы на ініцыятыву

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.