Вы тут

Дайджэст навін з рэгіёнаў Беларусі


Разам з сем'ямі

У заказніку «Спораўскі» ўжо другі год запар праходзіць свята «Тата — наш гонар!». Карэспандэнт газеты «Маяк» Бярозаўскага раёна завітаў туды і пацікавіўся, ці сапраўды тата можа ўсё што захочаш.

Мерапрыемства было не толькі святочнае, але і спаборніцкае. Бацькаў разам з дзецьмі чакала некалькі выпрабаванняў. Таты гатавалі шашлык у конкурсе «Кулінары», з заплюшчанымі вачамі кіравалі аўтамабілем пад наглядам сваіх дзяцей, малявалі і спявалі. Да таго ж сем'яў чакалі настольныя гульні, пераправа на пароме і катары. «Дзякуй за такую цудоўную магчымасць правесці ўвесь дзень разам са сваёй сям'ёй, паглядзець на мужоў і дзяцей збоку, адчуць гонар за родных. Дзякуй і за тое, што паказалі нам, як можна палепшыць і разнастаіць вольны час з сям'ёй!» — адзначыла ўдзельніца свята Ірына Мшар.


Першы юбіляр

У Ганцавіцкім раёне ўпершыню ўручылі пашпарт стагадовай жыхарцы. Са святам Надзею Дабралінскую павіншаваў і карэспандэнт газеты «Савецкае Палессе».

Родам Надзея Канстанцінаўна з вёскі Малая Плотніца Пінскага раёна. Пасля вайны пераехала працаваць дэзынфектарам у Малькавіцкую ўчастковую бальніцу. Тут і сустрэла свайго мужа, з якім пражыла ў шчаслівым шлюбе 55 гадоў. Надзея Дабралінская — маці траіх дзяцей, бабуля дзесяці ўнукаў і прабабуля. Дзеці, унукі і праўнукі часта наведваюць яе. Пра іх сям'ю ў вёсцы адгукаюцца станоўча. Кажуць, што Надзея Канстанцінаўна інтэлігентная, выхаваная, прыстойная і працавітая жанчына, такімі ж выхавала і сваіх дзяцей. Пра сакрэт даўгалецця юбілярка гаворыць, што ўвага і падтрымка блізкіх даюць ёй сілы на рух наперад.


Дзяўчына за рулём

www.kleck.by

Інструктар па кіраванні, таксіст, супрацоўнік СТА... Усе прафесіі Вольгі Давідзюк звязаны з аўтамабілямі, і ёй гэта падабаецца. Карэспандэнт газеты Клецкага раёна «Да новых перамог» сустрэўся з аўталэдзі.

Пасведчанне кіроўцы Вольга атрымала ў 19 гадоў з першага разу. Праз некаторы час вярнулася ў гэтую ж аўташколу інструктарам. Тады дзяўчат-інструктараў амаль не было, таму некаторыя вучні спярша здзіўляліся, асабліва хлопцы. Але якасць заняткаў гаварыла сама за сябе. Пасля Вольга прадавала машыны, працавала на СТА, потым перайшла на дылерскую станцыю майстрам-прыёмшчыкам. Займалася першасным вызначэннем паломкі, кансультаваннем па рамонце, падборам запчастак, размеркаваннем работ сярод механікаў. Зараз яна атрымала пасведчанне таксіста і хутка сядзе за руль ужо ў новай якасці.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Карцінкі з глыбінкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».