Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Лепш за ўсё пайсці ў адпачынак ці хоць бы знізіць нагрузку і тэмп працы. Вам будзе ўласцівая залішняя просталінейнасць, але паспрабуйце ўсё ж такі не пасварыцца з сябрамі і калегамі. Абвострыцца пачуццё гумару. Калі не будзеце залішне прынцыповыя, то ва ўсіх бітвах з апанентамі атрымаеце перамогу. Паездка на дачу ці ў лес па грыбы дазволіць развеяцца і ўбачыць сітуацыю, якая склалася, збоку.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні можа паўстаць толькі адна праблема, якая ўскладняе ўзаемаадносіны з навакольным светам, — імкненне ахапіць неабсяжнае. Практычна ў любой сферы вас чакаюць змены ў бок павелічэння. Пашырыцца кола зносін, узнікнуць новыя абавязкі і даўгі. Магчыма, з'явіцца прычына, якая пакліча ў дарогу. Не выключана, што ў пятніцу давядзецца патраціць час і грошы, каб дапамагчы сябрам. У нядзелю старайцеся захоўваць разважлівасць і спакой падчас сямейных рознагалоссяў.

БЛІЗНЯТЫ. Вы будзеце асабліва мілыя і вытанчаныя. Захочацца больш прыгажосці, мастацтва, музыкі і менш прозы жыцця. Сувымярайце свае сілы і магчымасці, а таксама свае амбіцыі і планы па заваяванні новых вяршынь у кар'еры, творчасці або ў бізнесе. У сераду нарэшце зможаце вырашыць некалькі самых розных спраў адным махам. У пятніцу ваша настойлівасць паспрыяе станоўчым зрухам. Чакайце прыбытку і поспеху.

РАК. Не пераацэньвайце сваёй значнасці, каб не парушыць баланс з навакольным светам. Асабліва вялікая небяспека сапсаваць адносіны з калегамі. Калі знойдзецца магчымасць адправіцца ў падарожжа, ёй абавязкова трэба скарыстацца — яно акажацца прыемным і займальным. У асабістым жыцці праявіце ўсю сваю дыпламатычнасць. Будзьце ўважлівыя, клапатлівыя, навучыцеся слухаць.

ЛЕЎ. Найвышэйшую каштоўнасць на гэтым тыдні набудуць бескарыслівасць і чысціня намераў. Вам практычна нічога не ўдасца зрабіць для сябе, аднак дзеянні альтруісцкага характару будуць мець ашаламляльны поспех. У аўторак варта як мага менш трапляцца на вочы начальству, вам жа не патрэбныя новыя заданні і дадатковая нагрузка? Субота — прыдатны дзень для навядзення парадку як у справах, так і ў думках.

ДЗЕВА. Не перагружайце сябе звышурочнай працай, яна ўсё роўна не ўцячэ ад вас. А вось лета трэба лавіць за хвост. Можаце апынуцца перад выбарам, па якой дарозе пайсці, але які б шлях вы не выбралі, ён прывядзе да вызначанай мэты, толькі, магчыма, не хутка. У панядзелак і аўторак на вас абрынецца лавіна разнастайных спраў і клопатаў. Калі не будзеце з імі спраўляцца, то папрасіце дапамогі ў сяброў. У чацвер чакаецца канструктыўная размова з начальствам, вас пачуюць і ацэняць па заслугах. Выхадныя пажадана правесці ў коле блізкіх людзей.

ШАЛІ. На гэтым тыдні цэнтр сусвету будзе знаходзіцца дзесьці ў непасрэднай блізкасці. Вы прыцягваеце да сябе ўвагу, часта позіркі захаплення. Аднак ад гэтага можна хутка стаміцца. У чацвер можаце адкрыць для сябе штосьці новае і выгаднае ў дзелавым партнёрстве, атрымаць дапамогу і вызваленне ад мінулых даўгоў, як фінансавых, так і кармічных. Ганіце прэч няўпэўненасць і сумненні, бо наступіў час, калі вы можаце многае паспець рэалізаваць і ўвасобіць у жыццё.

СКАРПІЁН. Калі паверыце ў сябе і ва ўласныя магчымасці, атрымаецца ажыццявіць свае жаданні і мары. Час хаатычнасці і неразбярыхі падышоў да канца, яму на змену прыходзіць сітуацыя, якая дазваляе навесці парадак у думках, справах і ўчынках. Прафесійныя зносіны і кантакты акажуцца вельмі карыснымі. Вас чакаюць радасныя падзеі і прыемныя навіны.

СТРАЛЕЦ. Дзеля дасягнення мэты давядзецца ахвяраваць вольным часам і планамі. Але вас павінна падтрымаць тая акалічнасць, што ўсё, што вы робіце, можа абярнуцца дабром. У сераду варта ўзяць адказнасць на сябе, у вас будзе шмат магчымасцяў бліснуць талентамі. У пятніцу лепш весці справы сумленна і адкрыта: толькі такім чынам зможаце пазбегнуць праблем. У нядзелю, калі блізкія людзі будуць сварыцца, захоўвайце нейтралітэт, і тады перамір'е наступіць значна хутчэй, чым звычайна.

КАЗЯРОГ. Усе падзеі тыдня будуць праходзіць даволі мякка і павольна. Вам жа важна плыць па цячэнні і не шукаць для сябе дадатковай нагрузкі. У аўторак лепш заняцца паўсядзённымі справамі, у чацвер не варта прымаць паспешлівых рашэнняў, перш неабходна ўсё старанна прадумаць. Зносіны з сябрамі і аднадумцамі парадуюць новымі ідэямі і нядрэннымі перспектывамі ў выхадныя.

ВАДАЛІЎ. Магчымыя нестандартныя сітуацыі, справіцца з якім зможаце дзякуючы знаходлівасці і рашучасці. Імаверны поспех у творчай і навуковай дзейнасці. Старайцеся сумленна выконваць службовыя абавязкі. Спрэчкі і разборкі ў сям'і не прынясуць вынікаў, лепш проста на час забыцца пра праблему. У канцы тыдня да вашых слоў можа прыслухацца начальства, але толькі ў тым выпадку, калі яны будуць карэктна сфармуляваны. Выхадныя прысвяціце дому і дзецям, але вылучыце дастаткова часу для адпачынку.

РЫБЫ. Пажадана сувымяраць свае жаданні з магчымасцямі і не абяцаць таго, чаго вы не зможаце зрабіць. Гэтыя дні могуць прынесці шмат праблем і непаразуменняў тым, хто не схільны думаць пра наступствы сваіх дзеянняў. Паспрабуйце засяродзіцца на самым галоўным, а не распыляцца і не марнаваць час на пустыя размовы. Надыходзіць новы этап вашага духоўнага развіцця. Не выключана рамантычнае знаёмства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».