Вы тут

Дажджы па-ранейшаму стрымліваюць прасыханне збожжа


Згодна з апошняй інфармацыяй аддзела аграметэаралогіі Белгідрамета, на асноўных масівах збожжавых культур завяршаецца наліў коласа, ідзе яго паспяванне.


У яравога ячменю ў Брэсцкай вобласці, на захадзе Мінскай і ў паўночных раёнах Гродзенскай вобласці наступіла поўная спеласць збожжа, у паўднёвых раёнах краіны пачалася яго ўборка. Яравая пшаніца саспела да васковай спеласці на захадзе Гродзенскай вобласці, месцамі на поўдні Брэсцкай, у асобных раёнах на ўсходзе Мінскай вобласці.

На астатніх масівах у яравой пшаніцы адзначаецца малочная спеласць збожжа. У аўса на большай тэрыторыі адзначана васковая спеласць. Вільготнасць збожжа павышаная, толькі на асобных палях яна паменшылася, у Мінскай і на поўдні Брэсцкай вобласці вільготнасць збожжа блізкая да кандыцыйных паказчыкаў.

Моцныя ліўневыя дажджы з ветрам выклікалі паляганне збожжавых культур, асабліва ў паўночна-ўсходняй палове краіны. Шэраг метэастанцый Віцебскай і Магілёўскай абласцей на 10—20 % плошчы адзначаюць сярэдняе паляганне збожжавых каласавых культур, а па звестках метэастанцый Полацк і Касцюковічы, на 50 % плошчы поля паляганне моцнае. У найбліжэйшыя дні дажджы па-ранейшаму будуць стрымліваць прасыханне збожжа і тэмпы ўборачных работ, адзначаюць спецыялісты аграрнага аддзела Белгідрамета.

Сяргей ПОЛІНІН

Загаловак у газеце: Фарміруецца колас, ідзе паспяванне...

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.