Вы тут

Сёння адбудзецца зацьменне Месяца


Згодна з папярэдняй інфармацыяй, зацьменне пачнецца 27 ліпеня ў 21.24. У 22.30 Месяц цалкам увойдзе ў цень Зямлі і стане чырвоны. Пік з'явы можна будзе назіраць у 23.22.


Частковае зацьменне будзе праходзіць 3 гадзіны 55 хвілін. Падчас гэтай з'явы можна будзе ўбачыць на небе Марс больш яркім, чым звычайна. Упершыню за апошнія 15 гадоў чырвоная планета пройдзе так блізка ад Зямлі. Месяцовае зацьменне будзе такое доўгае, таму што спадарожнік Зямлі пройдзе непасрэдна ў цёмнай зоне ценю планеты, якая надасць Месяцу крывавае адценне.

Эксперты адзначаюць, што ў гэты дзень адбудзецца ўнікальнае месяцовае зацьменне XXІ стагоддзя. Перш за ўсё, за кошт сваёй працягласці. Тым не менш яно будзе ўнікальным і ў іншым, містычным сэнсе. Прынамсі, так гавораць астролагі. Падчас зацьмення Сонца будзе знаходзіцца ў знаку Льва, а Месяц — у знаку Вадаліва. Вадаліў — знак свабоды, таму ў душы кожнага чалавека на зямлі паўстане жаданне свабодна праяўляцца. Пасля гэтага зацьмення доўгі час людзей будуць хваляваць праблемы ліквідацыі разнастайных перашкод.

Асаблівасцю гэтага зацьмення з'яўляецца і тое, што яно супадае з яшчэ адной важнай астранамічнай з'явай, якая таксама ўлічваецца і ў астралогіі: супрацьстаянне Марса з Сонцам. Марс апынецца на адной лініі з Сонцам, і яго дыск будзе добра праглядацца з зямлі. Спакон вякоў Марс лічыўся планетай агрэсіі. Ён можа выклікаць у чалавеку агрэсіўнасць, жаданне вырашаць пытанні шляхам прамога сутыкнення альбо прымушаць чалавека спаборнічаць з іншымі людзьмі. Таму варта чакаць, што колькасць людзей, якія хочуць спаборнічаць адзін з адным, рэзка ўзрасце.

Марс таксама будзе правакаваць дробныя канфлікты ў грамадстве, таму калі мы хочам пазбегнуць непажаданых наступстваў, то некаторы час пасля зацьмення неабходна кантраляваць сябе. Таксама варта сказаць, што гэта зацьменне адкрые ў людзях цікавасць да эзатэрычных дысцыплін, да вывучэння незвычайных з'яў прыроды.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Самае доўгае месяцовае зацьменне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».