Вы тут

Сярэдні бал залічаных на бюджэтную форму навучання ў БДУІР склаў 339


А суму балаў не менш як 300 маюць больш за 75 працэнтаў будучых першакурснікаў.


План прыёму ва ўніверсітэце склаў сёлета 1 265 чалавек (з улікам завочнай і скарочанай формы навучання). Вакантных бюджэтных месцаў не засталося. Нагадаем, што ў БДУІР не першы год выкарыстоўваецца аўтаматызаваная сістэма залічэння. Абітурыенты расстаўляюць упадабаныя спецыяльнасці ў залежнасці ад сваіх прыярытэту (можна указваць ад адной да трыццаці). А пры залічэнні камп'ютар сам размяркоўвае прэтэндэнтаў па месцах, у адпаведнасці з іх жаданнямі і набранымі баламі. Чым больш спецыяльнасцяў у спісе - тым вышэй шанц стаць студэнтам БДУІР.

 У топ-5 спецыяльнасцей з самымі высокімі прахаднымі баламі сёлета ўвайшлі: "эканоміка электроннага бізнесу" - 384, паўпрахадны бал - 383 (у 2017 годзе - 364); "Электронны маркетынг" - 377, паўпрахадны - 376 (у 2017 годзе - 352), "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" - 371, паўпрахадны - 370 (у 2017 годзе быў 380), "праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" - 370, паўпрахадны - 369 (у 2017 годзе - 372) і "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)" - 368 (у 2017 годзе - 370).

У прэс-службе ўніверсітэта адзначаюць, што прахадныя балы выраслі ў гэтым годзе і на спецыяльнасцях, дзе конкурс абітурыентаў традыцыйна ніжэйшы, напрыклад, на спецыяльнасці  "радыёінфарматыка" - 284 (у 2017 годзе быў 274), "нанатэхналогіі і нанаматэрыялы ў электроніцы" - 272 (у 2017 годзе - 257).

Такім чынам, сярэдні бал абітурыентаў, які падлягюць залічэнню на бюджэт, склаў 339 (у 2017 годзе - 332). Без уступных іспытаў у БДУІР залічаны 23 чалавекі, з іх 2 лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і 21 пераможца алімпіяд рознага ўзроўню.

Па інфармацыі Міністэрства адукацыі, у 2018 годзе годзе 100 балаў набраліна цэнтралізаваным тэсціраванні  392 абітурыенты і 97 чалавек з іх падалі дакументы ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі - вядучую ўстанову ў краіне па падрыхтоўцы IT-кадраў.

ЦТ па матэматыцы на 100 балаў здалі 155 чалавек у краіне, і амаль палова з іх  (67 абітурыентаў) абралі месцам свайго будучага навучання БДУІР. Ва ўніверсітэт таксама заявілі свае  дакументы 5 стабальнікаў ЦТ па фізіцы, 17 - па рускай і беларускай мовах і 8 чалавек, якія маюць стабальныя сертыфікаты па англійскай і нямецкай мовах.

Сярод выбітных абітурыентаў гэтага года 16 чалавек атрымалі найвышэйшы бал па двух прадметах, і 6 з іх залічаны на топавыя спецыяльнасці ў БДУІР.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.