Вы тут

У БДУ падвялі канчатковыя вынікі залічэння на «бюджэт»


Сярэдні бал залічаных па агульным конкурсе на дзённую бюджэтную форму навучання  па выніках ЦТ склаў у Белдзяржуніверсітэце 322 балы.


Амаль 73 % абітурыентаў, залічаных па агульным конкурсе на дзённую бюджэтную форму па выніках здачы ЦТ, маюць сумарны бал 300 і вышэй  (летась на 3 працэнты менш).

Адметнасцю гэтага года з'яўляецца павелічэнне колькасці прынятых без экзаменаў з ліку пераможцаў міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд і лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе такіх абітурыентаў 94, а ў 2017 годзе было  67.

Рэкордны прахадны бал па краіне быў устаноўлены менавіта ў БДУ на спецыяльнасці "сусветная эканоміка" - 387.

На спецыяльнасці "руская філалогія" склалася ўнікальная сітуацыя. З 25 бюджэтных месцаў на 10 былі залічаны абітурыенты па мэтавым наборы, два чалавекі - па дзяржпраграмах. А на астатнія месцы склаўся конкурс з абітурыентаў, якія маюць права залічэння без экзаменаў.

Падобная сітуацыя назіралася і на спецыяльнасці "біялогія" (напрамак - навукова-педагагічная дзейнасць): з 20 бюджэтных месцаў на 2 былі залічаны абітурыенты па мэтавым наборы, а на месцы, што засталіся, склаўся конкурс з абітурыентаў, якая маюць права залічэння без экзаменаў.

Сярод творчых спецыяльнасцяў самы высокі конкурс на "дызайне" (напрамак - камунікатыўны дызайн) - 32,5 чалавек на месца.

Узрасла сярод будучых першакурснікаў і колькасць стабальнікаў. У гэтым годзе абітурыентаў з такімі вынікамі залічана 108 чалавек (у 2017 годзе - 92), з іх 7 маюць два сертыфікаты з максімальнымі баламі.

У ліку залічаных на першыкурс і ўладальніца максімальнай у краіне колькасці набраных балаў (400!)  Анастасія Жаўнерык з Пінска.

Сярод перашкурснікаў БДУ 29,6% з'яўляюцца ўладальнікамі медалёў і дыпломаў з адзнакай і 53,3 % - выпускнікамі ліцэяў і гімназій.

Самыя высокія прахадныя балы сярод прыродазнаўчых спецыяльнасцяў былі зафіксаваны на спецыяльнасцях:  "прыкладная інфарматыка" - 371, "інфарматыка" - 364 і "камп'ютарная бяспека" - 356.

Сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў рэкордным стаў прахадны бал на "сусветную эканоміку" - 387, "міжнародныя адносіны" - 383, "лінгвакраіназнаўства" - 383  і "міжнароднае права" - 382.

На завочную бюджэтную форму навучання сярэдні конкурс у БДУ склаў 2,9 чалавека на месца.

У ліку першакурснікаў 16% скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай. З усіх абітурыентаў, залічаных па агульным конкурсе па выніках здачы ЦТ, 66% маюць сумарны бал 200 і вышэй.

На спецыяльнасцях са скарочаным тэрмінам навучання (для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) конкурс і прахадныя балы выглядаюць наступным чынам:

"сацыяльная праца" -  3,8 чалавек на месца пры прахадным бале 224;

"менеджмент, фінансы і крэдыт" - 5,2 чалавека на месца. Прахадны бал - 220;

"медыцынская экалогія" - конкурс 12,4 чалавек на месца . Прахадны бал - 242;

"энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент" - конкурс 5,3 чалавека на месца, прахадны бал 165;

"правазнаўства" - конкурс 5,3 чалавека на месца пры прахадным бале - 210.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.