Вы тут

У Мінску абмеркавалі добраўпарадкаванне двароў і населеных пунктаў


У Мінску абмеркавалі ўтрыманне і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый і населеных пунктаў

Не так даўно жыхароў сталіцы ўзрушыла навіна: дзяўчынка, у якой была зламана нага, села на арэлі ў сваім двары і зламала яшчэ і здаровую, бо арэлі зламаліся і абваліліся. І гэта, на жаль, не адзіны выпадак. Бывалі здарэнні і ў іншых гарадах...


«Таму невыпадкова ўтрыманню дваровых тэрыторый павінна ўдзяляцца вялікая ўвага», — падкрэсліла Галіна Гілевіч, начальнік аддзела землеўпарадкавання і капітальнага рамонту дваровых тэрыторый аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

Паводле яе слоў, сёлета толькі ў Мінску на гэта выдзелена больш за 46 мільёнаў рублёў. За гэты час устанаўліваецца новае дзіцячае абсталяванне, адрамантавана больш за 120 тысяч квадратных метраў дваровых праездаў, пешаходных зон, рамантуюцца кантэйнерныя пляцоўкі, у тым ліку і за кошт сродкаў насельніцтва. У гэтым годзе будаўніча-мантажныя работы выконваюцца на 10 дваровых тэрыторыях. Налета такіх аб'ектаў плануецца ўжо больш за 40.

Спецыяліст таксама падкрэсліла, што шлагбаумы для агароджвання тэрыторыі з'яўляюцца толькі там, дзе жыхары аб'ядноўваюцца ў ініцыятыўныя групы. У рэалізацыі гэтай ідэі ім дапамагаюць мясцовыя ўлады і жыллёвыя арганізацыі.

Андрэй Шульга, намеснік генеральнага дырэктара па камунальнай гаспадарцы дзяржаўнага аб'яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці», паведаміў, што сёлета ў сталічнай вобласці ў належны стан прыведзена 191 дзіцячая пляцоўка, там устаноўлена новае абсталяванне.

На сёння на балансе прадпрыемстваў ЖКГ Міншчыны знаходзіцца больш за 4700 дваровых тэрыторый агульнай плошчай больш за 10,6 млн квадратных метраў. У першым квартале скончаны капітальны рамонт дваровых тэрыторый у Маладзечне і Мядзеле, яшчэ на двух работы працягваюцца. Рамонт запланаваны на 118 дваровых тэрыторыях, з якіх работы скончаныя ўжо на 59.

Паводле слоў Таццяны Гаўрыленкі, начальніка аддзела горадабудаўніцтва галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйный палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, галоўная задача, якая стаіць перад спецыялістамі ў гэтай сферы, — удасканаліць тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, якія прадугледжваюць развіццё комплекснай забудовы жылога асяроддзя.

На працягу апошняга месяца Міністэрства архітэктуры прааналізавала нарматыўную базу краіны па дваровых тэрыторыях. У выніку было вырашана ўнесці ў заканадаўчую базу пэўныя змены. Напрыклад, раздзяліць дзіцячыя пляцоўкі па ўзроставых катэгорыях: для дашкольнікаў, школьнікаў і дарослых адпачынкаў. Праект накіраваны на ўзгадненне з дзяржаўнымі органамі. «Магчымасць зрабіць зоны для адпачынку ў нашых дварах ёсць, было б жаданне!» — падкрэсліла Таццяна Гаўрыленка.

Маргарыта ГАЙДАРЖЫ

Загаловак у газеце: Магчымасць ёсць, было б жаданне!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.