Вы тут

Адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета


У канцы рабочага тыдня ў Санкт-Пецярбургу адбылося пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам прадстаўнікоў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі. Усяго бакі абмеркавалі каля 20 пытанняў. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў прапанаваў вярнуцца да правядзення пасяджэнняў Еўразійскага міжурадсавета не радзей чым раз на квартал.


«Нашы сённяшнія перагаворы часткова перанасычаны з-за таго, што з моманту нашай апошняй сустрэчы прайшло дастаткова шмат часу — фактычна паўгода», — перадаюць словы кіраўніка беларускага ўрада інфармагенцтвы.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што «калі мы хочам прапанаваць нашым кіраўнікам дзяржаў да канца года прыняць дэкларацыю аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў, то ўсе пытанні, што стаяць прад намі, павінны быць адпрацаваны да чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета». Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што «трэба падумаць аб аднаўленні разумнай перыядычнасці», якая раней вызначалася ў колькасці прыблізна чатырох сустрэч у год.

Падрабязнасці пасяджэння Еўразійскага міжурадсавета чытайце ў наступным нумары, у дадатку «Союз — Евразия».

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Будзем сустракацца часцей?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».