Вы тут

Памёр Уладзімір Вайновіч


Савецкі і расійскі пісьменнік Уладзімір Вайновіч памёр на 86-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная знаёмая Юлія Песіна.


«Дзве гадзіны таму памёр Валодзя Вайновіч. Сардэчны прыступ, хуткая не паспела ...  »- напісала яна ў сваім Facebook-акаўнце.

Вайновіч вядомы сваёй іранічнай антыўтопіяй «Масква 2042», а таксама трылогіяй пра салдата Івана Чонкіна. Акрамя гэтага, песня «Чатырнаццаць хвілін да старту», ​​аўтарам тэксту якой з'яўляецца Вайновіч, стала неафіцыйным гімнам савецкіх касманаўтаў.

За сваю літаратурную дзейнасць у снежні 1980 года Вайновіч быў высланы з СССР і пазбаўлены савецкага грамадзянства. Ён пражываў у ФРГ і ЗША да 1990 года, калі асаблівым указам прэзідэнта СССР яму і шэрагу іншых дзеячаў мастацтва быў вернуты савецкі пашпарт.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».