Вы тут

Ручнікі ды абрусы ў этнаграфічным стылі


Статус гістарычна-культурнай каштоўнасці атрымае традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва Панямоння


Традыцыйнае белаўзорыстае ткацтва было распаўсюджана ў сялянскім побыце Панямоння на працягу XIX ста год дзя і большай часткі XX стагоддзя. Пацверджаннем таму з’яўляецца наяўнасць вялікай колькасці белаўзорыстых ручнікоў і абрусаў у этнаграфічных калекцыях беларускіх музеяў. У дамах вяскоўцаў Гродзеншчыны яшчэ ў апошнюю чвэрць XX стагоддзя вырабы з белага ўзорыстага палатна былі ў шырокім ужыванні, носьбітамі традыцыі захоўваліся веды і навыкі, але практыка ткацтва ў сельскім асяроддзі амаль спынілася. Некаторыя тэхнікі белаўзорыстага ткацтва існавалі і на іншых тэрыторыях Беларусі, але толькі ў Панямонні гэты від ткацтва атрымаў шырокае развіццё і стаў адметнай рэгіянальнай з’явай.

Белаўзорыстае ткацтва аб’яд ноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва, у выніку якіх ствараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай асаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтоку. Такое палатно выкарыстоўваецца галоўным чынам для вырабу ручнікоў, абрусаў, сурвэтак. Вырабы з яго вызначаюцца тонкасцю і ажурнасцю. Высокі мастацкі ўзровень вырабаў дасягаецца ў выніку адмысловага валодання навыкамі рамяства на ўсіх этапах працэсу ткацтва: выбару пражы, снавання і запраўкі кроснаў, прымянення розных тэхнік у працэсе ткацтва, аздаблення гатовых вырабаў. Белаўзорыстыя тканіны вырабляюцца з ільняных і баваўняных нітак белага колеру, у некаторых тэхніках дадаткова прымяняюцца шаўковыя ніткі дыніткі шэрага колеру.

Сярод тканых вырабаў рэгіёна найбольш вылучаюцца ручнікі. Гэтыя вырабы вызначаюцца арыгінальнасцю палатна, каштоўнасць якога ў высокай якасці, дасканаласці выканання, эфектнай гульні святлаценяў на дробнаўзорыстай белай паверхні. Каляровы ўзор, вытканы або вышыты, ідзе толькі па краях вырабу або зусім адсутнічае, распаўсюджана ўпрыгажэнне ажурнымі карункамі, звязанымі кручком.

Сёння майстэрствам ткацтва, якое існавала і перадавалася ў сям’і, валодае лідчанін Яўген Маркевіч. Па прафесіі ён урач, але, атрымаўшы веды і ўменні ад сваёй бабулі яшчэ дзіцем, Яўген стаў прадаўжальнікам традыцыі і не толькі прысвячае любімаму занятку свой вольны час, але і дзеліцца ведамі і ўменнямі з іншымі. Працэс ткацтва наладжаны ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Вольга КАРНЕЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.