Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра чэмпіянат свету па баскетболе, які прымала Беларусь, новы рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі і розыгрыш Кубка Беларусі па футболе.


1. У Мінску завяршыўся чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў.

Пераможцам турніру стала каманда ЗША, у матчы за «золата» амерыканскія дзяўчаты абыгралі францужанак 92:40. Гэта чацвёртае «золата» амерыканскай зборнай на сусветных першынствах для дзяўчат у дадзенай узроставай катэгорыі.

Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі аўстралійскія баскетбалісткі, якія перайгралі ў матчы за 3-е месца аднагодак з Венгрыі 57:51.

Беларускія баскетбалісткі ў сваёй заключнай сустрэчы перамаглі саперніц з Анголы з лікам 70:58 і занялі 15-е выніковае месца. Гэта другая перамога падапечных Вікторыі Дацун на цяперашнім сусветным чэмпіянаце: у стартавым паядынку яны адолелі каманду Калумбіі ў авертайме — 79:75, а затым пацярпелі паражэнні ад зборных Японіі — 52:104, Францыі — 34:64, Італіі — 50:65 і Аргенціны — 58:61.

Чэмпіянат планеты для дзяўчат у гэтай узроставай катэгорыі праводзіцца раз на два гады, мінскі турнір стаў пятым у гісторыі. На чэмпіянаце свету 2016 года ў Іспаніі пераможцамі сталі аўстралійскія баскетбалісткі, а на ўсіх астатніх нязменна выйгравалі амерыканкі (2010, 2012, 2014, 2018).


2. Аляксандра Сасновіч упершыню ў кар'еры паднялася на 35-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

а мінулым тыдні Аляксандра займала 42-ю пазіцыю, а пасля выхаду ў паўфінал турніру Moscow Rіver Cup перамясцілася на сем прыступак угору. Арына Сабаленка займае цяпер 36-е месца.

Вера Лапко знаходзіцца на 69-й пазіцыі, у Вікторыі Азаранкі 108-е месца. На гэтым тыдні яны выступяць на турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ. Вікторыя Азаранка згуляе ў першым крузе з украінскай тэнісісткай Кацярынай Бандарэнкай (56-ы нумар рэйтынга WTA), саперніцай Веры Лапко будзе кітаянка Чжан Шуай (32).


3. У розыгрышы Кубка Беларусі па футболе вызначыліся ўдзельнікі 1/8 фіналу.

Дзейны ўладальнік Кубка краіны брэсцкае «Дынама» ледзь не прайграла ў гасцявым матчы 1/16 фіналу прадстаўніку 2-й лігі чэмпіянату Беларусі «Клецку». Асноўны час гульні завяршыўся ўнічыю 1:1, у дадатковыя паўгадзіны гаспадары выйшлі наперад і толькі на 2-й кампенсаванай хвіліне авертайма брастаўчане здолелі пазбегнуць паражэння, а затым вырвалі перамогу ў серыі пасляматчавых пенальці — 2:1.

Вынікі астатніх нядзельных сустрэч 1/16 фіналу: «Смаргонь» — «Тарпеда» (Мінск) — 0:4, ЮАС (Жыткавічы) — «Іслач» (Мінскі раён) — 0:5, «Славія» (Мазыр) — «Прамень» (Мінск) — 3:2, «Чысць» — «Шахцёр» (Салігорск) — 0:11, «Энергетык-БДАТУ» (Мінск) — «Дынама» (Мінск) — 0:7.

Раней у 1/8 фіналу выйшлі барысаўскі БАТЭ, «Віцебск», жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», бабруйская «Белшына», гомельскі «Лакаматыў», «Смалявічы», «Гарадзея», «Гомель», «Мінск» і «Слуцк».


4. Гандбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) занялі другое месца на чэмпіянаце Еўропы (дывізіён 2) у Скоп'і і не выйшлі ў элітную групу кантынентальнага першынства ў гэтай узроставай катэгорыі.

У вырашальным паядынку за пуцёўку ў элітны дывізіён беларускія гандбалісты саступілі гаспадарам турніру, македонцам, — 23:29.

Да гэтага, нагадаем, падапечныя Алега Шарэйкі занялі першае месца ў папярэдняй групе А, атрымаўшы перамогі над сапернікамі з Грэцыі (34:24), Эстоніі (29:22), Літвы (30:29), Фінляндыі (39:30) і саступіўшы камандзе з Фарэрскіх астравоў (22:29). У паўфінале беларусы перайгралі аднагодкаў са Швейцарыі з лікам 33:27.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Кубак едзе ў ЗША

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».