Вы тут

Лукашэнка сустрэўся са старшынёй праўлення кітайскай карпарацыі CІTІC Group


Стварыць у Беларусі дзяржкампанію на прынцыпах кітайскай карпарацыі CІTІC Group...

...такое даручэнне даў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй праўлення кітайскай карпарацыі CІTІC Group Чан Чжэньмінам.


«Я перш за ўсё хачу вас павіншаваць з вялікім поспехам — вы вядучая кампанія ў свеце. Я адкрыта зайздрошчу Кітайскай Народнай Рэспубліцы, што яна валодае такімі кампаніямі, — прызнаўся кіраўнік дзяржавы. — Быў бы вельмі вам удзячны, калі б вы падказалі нам, якім чынам на аснове дзяржаўнай уласнасці стварыць падобную кампанію ў Беларусі. Хай не такую велізарную, але на такіх жа прынцыпах, як функцыянуе ваша кампанія».

CІTІC Group ужо рэалізавала ў Беларусі некалькі праектаў. Паводле слоў Прэзідэнта, няхай іх маштабы не зусім адпавядаюць маштабам кампаніі, але гэта пачатак. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў арганізацыі за тое, што яна дапамагла стварыць у Беларусі — упершыню за незалежную гісторыю — аўтамабільны завод, а таксама за дапамогу ў мадэрнізацыі беларускіх цэментных заводаў і Аршанскага льнокамбіната.

Дарэчы, старшыня праўлення кітайскай карпарацыі Чан Чжэньмін прыбыў у Беларусь з сур'ёзнай нагоды: кампанія прыступае да рэалізацыі на беларускай тэрыторыі інавацыйнага праекта — арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла.

Гэты праект рэалізуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта і прадугледжвае будаўніцтва комплексаў па вытворчасці лізіну і трыптафану, сушкі і захоўвання збожжа, маслаэкстракцыйнага і камбікормавага заводаў, стварэнне аўтатранспартнага прадпрыемства і сыравіннай базы.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што ўважліва сачыў за візітам і пачаткам будаўніцтва камбіната. Апошняе, паводле яго слоў, зрабіла моцнае ўражанне і на беларускі народ, і на самога лідара краіны.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў зацікаўленасць кітайскага боку ў вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў на тэрыторыі Беларусі для іх наступнай пастаўкі на рынак КНР, а таксама запэўніў кіраўніка праўлення, што інвестыцыі карпарацыі ў беларускую эканоміку дадуць свае вынікі. «Я вам гарантую поўную бяспеку вашых інвестыцый і дзеянняў у Рэспубліцы Беларусь», — сказаў Прэзідэнт.

У адказ Чан Чжэньмін падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць сустрэцца, а таксама паабяцаў, што яго кампанія выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы.

* * *

Размова з прэм'ерам Арменіі

У мінулую суботу па ініцыятыве армянскага боку Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, пра што паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Бакі абмеркавалі шмат пытанняў. Па-першае, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. суразмоўнікамі з задавальненнем быў адзначаны рост узаемнага тавараабароту. Тым не менш у супрацоўніцтве паміж краінамі існуе вялікі незадзейнічаны патэнцыял, пагадзіліся яны і дамовіліся прыкласці ўсе намаганні для яго рэалізацыі.

Асобна быў разгледжаны комплекс пытанняў па развіцці Еўразійскага эканамічнага саюза, гаварылі ў тым ліку і аб выніках пасяджэння кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, якое адбылося напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу.

Акрамя таго, лідары Беларусі і Арменіі абмеркавалі сітуацыю вакол прад'яўлення армянскім бокам абвінавачванняў на адрас генеральнага сакратара АДКБ Юрыя Хачатурава.

Паводле БелТА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Пераймаючы паспяховы вопыт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».