Вы тут

Зямля Максіма


107 гадоў таму ў фальварак Ракуцёўшчына на летні адпачынак завітаў малады паэт Максім Багдановіч. Два незабыўныя месяцы ў гэтых маляўнічых мясцінах (як і ўсё падарожжа па Беларусі) з'явіліся вызначальнымі для творчага шляху будучага класіка. У Ракуцёўшчыне ён напоўніцу адчуў сябе беларускім паэтам, тут нарадзіліся бессмяротныя радкі для яго будучага зборніка «Вянок».


Кожны год Міністэрства культуры, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі райвыканкам праводзяць свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета». Запамінальна прайшло яно і сёлета — аматары творчасці геніяльнага беларускага паэта ўсклалі кветкі ў памятных мясцінах, пабывалі ў музеі, паслухалі выступленні паэтаў і пісьменнікаў, спевакоў, музыкантаў, паўдзельнічалі ў пазнавальных інтэрактыўных забавах.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.