Вы тут

Чаму перац «бяздзетны»


Калі перац выдатна расце, але пры гэтым нават не цвіце, то прычына, хутчэй за ўсё, у вялікай колькасці гною, унесенага пад перакопку, або каравяку, якім часта падкормлівалі расліны. Але не толькі...


Перцу ўнясенне вялікай колькасці азотных угнаенняў шкоднае. Варта падкормліваць комплексным угнаеннем, у якім мала азоту, затое шмат фосфару і калію.

Можна наогул перайсці на чыстыя фосфарна-калійныя ўгнаенні. Яны могуць спыніць жыраванне кустоў і прымусіць расліны цвісці. Кветак пасля такіх падкормак бывае больш, чым лісця...

Другая прычына «бяздзетнага» перцу ў тым, што яму не хапае святла. Калі яго нешта зацяняе, то цвіцення можна наогул не дачакацца. Тут ужо нічога не зрабіць, можна толькі прарэдзіць кроны дрэў, якія зацяняюць, каб прыйсці да кампрамісу.

Часта бывае, што перац цвіце, а пладоў усё роўна няма. Кветкі і завязі проста абсыпаюцца. Гэтаму ёсць шмат тлумачэнняў. Адна з іх — кіслая глеба. На кіслай глебе перцы наогул растуць неахвотна. Таму іх трэба ўзбадзёрыць, унёсшы ў глебу кальцыевую салетру або паліўшы расліны вапнавым малачком.

Прычынай адсутнасці плоданашэння можа быць і адсутнасць апылення. Звычайна з гэтым праблем не бывае, бо побач садзяць некалькі сартоў. Але калі вільготнасць стаіць высокая, то кветкі могуць і не апыліцца. У гэтым выпадку трэба апрацаваць расліны адпаведным сродкам для завязвання пладоў. Хоць і яны не заўсёды могуць дапамагчы. Многае залежыць ад надвор'я.

Абсыпацца завязі могуць ад недахопу вады. Перасыханне глебы для іх згубнае. Каб гэтага не адбылося, градкі паліваюць часта, але невялікімі порцыямі. А яшчэ лепш замульчыраваць іх саломай.

Часам перцу проста не хапае цяпла. У гэтым выпадку яго трэба апырскаць стымулятарамі росту, напрыклад Цырконам.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.