Вы тут

Чым і колькі разоў карміць сад


У адрозненне ад гародніны, пладовыя дрэвы маюць патрэбу ў трох падкормках за сезон.


Першая — у момант развароту лісця: аміячная салетра (20—30 г на м2), сернакіслы калій (10—20 г на м2).

Другая — у перыяд абсыпання завязяў: комплексныя ўгнаенні ў выглядзе азафоскі, нітрафоскі або калімагнезіі (не больш за 35 г на сотку) з дадаткам мачавіны (1—3 ст. лыжкі на м2).

Трэцяя — у канцы жніўня, у перыяд паспявання пладоў у восеньскіх сартоў яблынь. Праводзяць растворам падвойнага суперфасфату (2 ст. лыжкі) і сернакіслага калію (1 ст. лыжка) на 10 л вады. Выліваеце па 10 л гэтага раствору на кожны квадратны метр. Пад рыхленне можна ўнесці ў глебу просты суперфасфат. Ён паступова будзе пранікаць у глебу да каранёў і працаваць нават у наступным годзе.

Гэта стандартная схема падкормак пладовых дрэў. Але апошнім часам усё часцей яе замяняюць еўрапейскімі падкормкамі. Калі расліны паліваюць угнаеннямі раз у два тыдні, але дазіроўкі выкарыстоўваюць вельмі нізкія — не больш за 1 ст. лыжку на 100 л вады. Сад пры такім падыходзе плоданосіць асабліва шчодра.

Таксама можна два-тры разы на год раскладваць па перыферыі кроны дрэў кампост. Тады дрэвам наогул не спатрэбяцца ніякія падкормкі, акрамя мікраэлементаў, што можна ўнесці ў растворы пестыцыдаў пры апырскванні.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?