Вы тут

Калі сем'і могуць атрымаць дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады


Некаторыя сем'і маюць права на атрыманне дапамогі на дзяцей, старэйшых за 3 гады. Пра тое, што гэта за сем'і і ў якіх выпадках яны могуць разлічваць на такую падтрымку ад дзяржавы, мы запыталіся ў намесніка начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі Марыны АРЦЁМЕНКІ.


Калі ў сям'і некалькі непаўналетніх дзяцей

Права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям'і, хтосьці з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель), апякун (папячыцель), якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — і ад 3 да 18 гадоў.

Пры гэтым дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў прызначаецца ў памеры 50 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму.

Пры выхаванні ў сям'і дваіх і больш дзяцей дзяржаўная дапамога, прадугледжаная гэтым артыкулам, прызначаецца і выплачваецца адна на сям'ю.

Дапамога для асобных катэгорый сем'яў

Дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем'яў, прызначаецца, калі ў сям'і:

  • выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў;
  • выхоўваецца дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванне вірусам імунадэфіцыту чалавека;
  • бацька (айчым) або усынавіцель (удачарыцель) з'яўляюцца ваеннаслужачымі, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу;
  • абодва бацькі (альбо мачаха і айчым) у поўнай сям'і, альбо адзіны з бацькоў у няпоўнай сям'і, усынавіцель (удачарыцель) з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ групы, а таксама калі адзін з бацькоў у поўнай сям'і з'яўляецца інвалідам І групы, а другі ажыццяўляе догляд за ім і атрымлівае з гэтай нагоды дапамогу, прадугледжаную заканадаўствам.

Вырас БПМ — выраслі дапамогі на дзяцей

З 1 жніўня павысіліся памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

  • Дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячная) цяпер складзе 106,84 руб.
  • Дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады для асобных катэгорый сем'яў (штомесячная):
  1. на дзяцей старэйшых за тры гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда), на кожнае дзіця — 106,84 руб.;
  2. на дзіця-інваліда, старэйшае за тры гады — 149,57 руб.

Памер выплат

Дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем'яў прызначаецца на кожнае дзіця ў памеры 50 % бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу (БПМ), а на дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — у памеры 70 % БПМ.

Умовы прызначэння дапамогі

Дапамога на дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сем'яў прызначаецца, калі на дату звароту па яе, а таксама не менш за шэсць месяцаў увогуле ў каляндарным годзе, які папярэднічаў году звароту па такую дапамогу, працаздольны бацька (айчым) у поўнай сям'і альбо хтосьці з працаздольных бацькоў у няпоўнай сям'і працаваў ці ажыццяўляў іншы від дзейнасці.

Дарэчы

Дапамога па доглядзе за дзіцем да трох гадоў:

— на першае дзіця — 35 % сярэднямесячнай зарплаты ў краіне за квартал (СЗП) — 329,04 руб.;

— на другое і наступных дзяцей — 40 % СЗП — 376,04 руб.;

— на дзіця-інваліда да трох гадоў — 45 % СЗП — 423,05 руб.

Майце на ўвазе

Пры звароце па згаданую дапамогу па заканчэнні шасці месяцаў з дня ўзнікнення права на яе, дапамога прызначаецца з дня звароту.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.