Вы тут

Прэзідэнт абмеркаваў развіццё Мінскай вобласці і ход уборачнай кампаніі


Развіццё Мінскай вобласці і ход уборачнай кампаніі абмеркаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з кіраўніком рэгіёна Анатолем Ісачанкам. Тэмамі для размовы ў тым ліку сталі іншыя сектары АПК і дарожнае будаўніцтва.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Мінская вобласць — рэгіён паказальны: «Ён знаходзіцца ў розных кліматычных умовах. Поўдзень ужо, напэўна, палову ўбраў. Поўнач, можа, яшчэ толькі прыступіла да ўборкі. Там працэнтаў 15—20. Таму розныя кліматычныя ўмовы даюць сярэдняе ўражанне па краіне наогул». Звяртаючыся да старшыні Мінскага аблвыканкама, Прэзідэнт спытаў: «Што мы будзем мець? Зразумела, што збожжа не будзе такое ўраджайнае, як у мінулым, асабліва на поўдні. Дарэчы, на ўсходзе і поўначы і, напэўна, таксама ў Мінскай вобласці якраз сітуацыя іншая»

Прэзідэнт адзначыў, што ў Віцебскай вобласці і ўсходніх рэгіёнах вельмі добрыя ўраджайныя палі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, «нам трэба спадзявацца ў гэтым годзе — усё ж такі кукурузны год — на тое, што мы мільён тон кукурузы, а можа быць і больш — хацелася б больш, — збяром і тым самым запоўнім недабор па збожжы».

Таксама кіраўнік дзяржавы прапанаваў разгледзець іншыя пытанні, у тым ліку развіццё мяса-малочнага напрамку і дарожнае будаўніцтва.

Пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Анатоль Ісачанка пракаментаваў журналістам, што быў дадзены шэраг даручэнняў па сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. У прыватнасці, развіццю Барысаўскага і Маладзечанскага раёнаў павінна ўдзяляцца такая ж увага, як зараз Оршы. Закранулі таксама пытанні пасажырскіх перавозак, губернатар адзначыў, што неабходна рабіць камфортна для людзей, каб было зручна і танна.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».