24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Азонавай дзіркі ўжо няма


Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ЕКА) паведамляе аб знікненні азонавай дзіркі над Антарктыдай.

Такія даныя атрыманы еўрапейскім касмічным апаратам Sеntіnеl-5Р у ходзе даследавання атмасферы, гаворыцца на сайце агенцтва. Гэта толькі першасныя весткі з гэтага касмічнага апарата, размешчаныя ў адкрытым доступе. Ці азначае гэта, што ў будучыні дзірка не ўтворыцца зноў, пакуль незразумела.


Азонавая дзірка над Антарктыдай — адна з сур'ёзных пагроз глабальнай экасістэме, паколькі без азонавага пласта Зямля безабаронная перад шкодным ультрафіялетавым выпраменьваннем Сонца. «Першыя азонавыя здымкі праграмы Sеntіnеl-5Р паказваюць закрыццё азонавай дзіркі над Паўднёвым полюсам у лістападзе 2017 года», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце ЕКА. Да звестак прыкладаецца пасуткавы малюнак, згодна з якім азонавая дзірка, якая ахоплівае палову Антарктыды, зацягнулася да 26 лістапада мінулага года.

Рэзкае падзенне канцэнтрацыі азону ў стратасферы (азонавая дзірка) было ўпершыню выяўлена над Антарктыдай у 1980-х гадах. Разбурэнне азону (трохатамных малекул кіслароду) звязана з уздзеяннем рэчываў групы вугляродаў, найбольш вядомымі з якіх з'яўляецца група фрэонаў.

Навуковае пацвярджэнне факта памяншэння азонавага пласта заахвоціла міжнародную супольнасць стварыць механізм супрацоўніцтва па прыняцці мер для яго абароны. У 2014 годзе даследаванне, падрыхтаванае экспертамі Праграмы ААН па навакольным асяроддзі і Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі, паказала, што дзякуючы адмове ад шэрагу хімічных рэчываў аднаўленне азонавага пласта адбудзецца ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Эксперты адзначаюць, што вывядзенне з ужывання разбуральных азон рэчываў дапамагае таксама і ў барацьбе са зменай клімату, бо многія хімічныя рэчывы, кантраляваныя дагаворам, былі прызнаныя таксама крыніцамі глабальнага пацяплення.

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.