Вы тут

Адбылася цырымонія адкрыцця Нацыянальнага стадыёна для пляжнага футбола


У сталіцы на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчага комплексу «Алімпійскі» ўчора адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Нацыянальнага стадыёна для пляжнага футбола. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года», Беларускай федэрацыі футбола і Федэрацыі пляжнага футбола краіны.


Будаўніцтва стадыёна пачалося ў чэрвені, работы вяліся ў сціслыя тэрміны і згодна з патрабаваннямі і пажаданнямі Міжнароднай федэрацыі пляжнага футбола. былі ўлічаны ўсе заўвагі і прапановы гэтай арганізацыі. Новая арэна ў выглядзе падковы, якая ўмяшчае 1,5 тысячы гледачоў, дазволіць аматарам спорту ў камфортных умовах назіраць за займальнай гульнёй.

Ужо з 3 да 5 жніўня на новым стадыёне пройдзе першы турнір, Мінск упершыню прыме адзін з этапаў Еўралігі. Адзначым, што гэта галоўныя спаборніцтвы года для мужчынскіх нацыянальных камандаў па пляжным футболе ў Еўропе. На мінскім этапе паміж сабой будуць сапернічаць чатыры зборныя — Беларусі, Італіі, Польшчы і Турцыі. Нагадаем, на першым этапе Еўралігі ў азербайджанскім Баку беларусы, якіх трэніруе вядомы іспанскі спецыяліст Нікалас Альварада, выйгралі ў камандаў Азербайджана (4:1) і Францыі (3:2), але ўступілі Партугаліі (2:3). У агульным заліку Еўралігі зборная Беларусі займае цяпер 6-е месца, набраўшы шэсць ачкоў. Каманды Італіі і Польшчы маюць па тры заліковыя балы, турэцкая зборная не набрала ніводнага ачка ў трох праведзеных сустрэчах. Турнірную табліцу Еўралігі ўзначальваюць каманды Украіны і Партугаліі, якія набралі па 12 ачкоў у шасці матчах.

Маючыя адбыцца спаборніцтвы Еўралігі стануць тэставымі да турніру па пляжным футболе на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску.

Расклад гульняў:

3 жніўня

Італія — Польшча (пачатак у 17.15), Беларусь — Турцыя (18.30)

4 жніўня

Турцыя — Італія (17.15), Беларусь — Польшча (18.30)

5 жніўня

Польшча — Турцыя (17.15), Італія — Беларусь (18.30).

Дар'я Лабажэвіч

Загаловак у газеце: Дом для пляжнага футбола

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.