Вы тут

Гараскоп


Гараскоп на жнівень 2018.


Авен

У гэты перыяд у прафесійнай сферы вы будзеце фантанаваць ідэямі і развіваць бурную дзейнасць. Перад вамі адкрыюцца цудоўныя магчымасці для павышэння кваліфікацыі. Паспрабуйце іх не ўпусціць. Блізкія людзі будуць паводзіць сябе вельмі непаслядоўна, і зразумець іх будзе вельмі цяжка. Але нават калі адбудзецца сур'ёзная сварка, не варта прымаць важныя рашэнні. Міне час, і ўсё зменіцца, галоўнае – перажыць гэты складаны перыяд, калі і вас, і вашага партнёра будзе кідаць з агню ды ў полымя.

Цялец

На працы вам неабходна быць вельмі засяроджанымі, не грэбаваць дробязямі. Стрымлівайце эмоцыі і не дазваляйце ўцягнуць сябе ў канфлікт. Здолеўшы трымаць сябе ў руках, абавязкова даможацеся жаданага. Цяпер многае залежыць ад вашага настрою і веры ў сваю мару. Не пасуйце перад цяжкасцямі. У асабістым жыцці паспрабуйце ўнесці ў атмасферу вашых сустрэч з каханымі што-небудзь рамантычнае – вячэра пры свечках, наведванне месцаў, у якіх вы яшчэ не бывалі, дзе можна забыцца пра ўсё, аддацца пачуццям.

Блізняты

Месяц дасць вам магчымасць змен – у кар'еры, у асабістым жыцці – ды ў чым заўгодна. Але не ўсім прадстаўнікам гэтага знака паказаны рашучыя змены – прыслухайцеся да голасу розуму, інтуіцыі. На працы мае сэнс задумацца пра тое, наколькі эфектыўнымі з'яўляюцца вашы метады. Не выключана, што занадта шмат сіл вы проста марнуеце, таму рацыянальна выкарыстоўвайце свой працоўны час. Спрачацца з начальствам у гэты перыяд нават і не спрабуйце, інакш трапіце ў няміласць і пазбавіцеся добрых адносін.

Рак

У гэты час вам захочацца аднаго – з галавой паглыбіцца ў асабістае жыццё, якое стала такім утульным і шчаслівым. Дзейнічайце! Жывіце ў гармоніі з сабой і паменш азірайцеся па баках з думкай: "А што пра мяне падумаюць навакольныя?" Вам мае сэнс папрацаваць над паляпшэннем свайго іміджу, усталяваць новыя карысныя кантакты і ў спакойным рэжыме выконваць свае службовыя абавязкі. Барацьба за новую вакантную пасаду ў дадзены момант наўрад ці стане паспяховай.

Леў

У кар'ернай дзейнасці вы шмат чаго зможаце дабіцца дзякуючы свайму красамоўству. Але не забывайцеся, што часам язык чалавека – яго вораг. Не гаварыце лішняга. З калегамі падтрымлівайце цёплыя адносіны, але не пасвячайце іх у нюансы вашага асабістага жыцця. Начальства цяпер будзе настроена да вас вельмі лаяльна. Смела выказвайце канструктыўныя прапановы, арыгінальныя ідэі. Прасіце большага, дабівайцеся лепшага, загадвайце немагчымае. Зараз добры момант атрымаць тое, чаго вы жадалі так моцна і так доўга.

Дзева

Праца стала для вас родным домам? Спытайце ў сябе: ці трэба так надрывацца? А пасля гэтага ўдзяліце, нарэшце, час сваёй сям'і, дому. Менавіта ў зносінах з блізкімі вы здабудзеце спакой і забудзецеся пра непрыемнасці. Свабодныя Дзевы здолеюць заваяваць сэрца таго, хто ім вельмі падабаецца. У іх з'явяцца рэальныя шанцы на ўзаемнасць. Не бойцеся зрабіць першы крок, але з пяшчотнымі прызнаннямі пакуль спяшацца не варта. Гэта добры час для таго, каб з'ездзіць у санаторый ці адпачыць на моры.

Шалі

У пытаннях кар'еры галоўная парада для вас – не спяшайцеся. Адводзьце дастаткова часу на абдумванне праблем і прыняцце рашэнняў. Паспрабуйце зрабіць правільны выбар. Шукайце станоўчыя моманты ў любой сітуацыі. Вопыт, якім бы ён не быў, набліжае вас да лепшага разумення саміх сябе. У канцы месяца вы цалкам можаце пагаварыць з кіраўніцтвам аб павышэнні заработнай платы, а таксама аб магчымасці вашага кар'ернага росту. Адразу станоўчага адказу кіраўнік вам, хутчэй за ўсё, не дасць, але падумаць паабяцае абавязкова.

Скарпіён

У фінансавых пытаннях вам варта ўключыць рэжым эканоміі. Нават калі ў кашальку поўна грошай, старайцеся лішні раз не траціцца. Не рабіце ўкладанняў, няхай прапановы і здадуцца вам прывабнымі. У доўг у гэты перыяд таксама старайцеся не даваць. Асабістае жыццё ў жніўні цалкам гарманічнае. Калі вы ў шлюбе, то ўсю сваю энергію накіруйце на блізкіх. Як бы вы не любілі працу, зараз яна павінна адысці на другі план. У адзінокіх Скарпіёнаў з'явіцца магчымасць апрабаваць уплыў сваіх чар на ўпадабаным вамі прадстаўніку супрацьлеглага полу. Магчыма, што гэта знаёмства і не прывядзе да сур'ёзных адносін, таму пастаўцеся да яго, як да прыемнай прыгоды.

Стралец

Для таго, каб узяць новую кар'ерную вышыню, вы з лёгкасцю ахвяруеце некаторымі звычкамі і камфортам. Затое канкурэнты, якія з'явіліся, сапраўды не змогуць вас перамагчы. Без шкадавання раставайцеся з тым, што не прыносіць вам ніякіх дывідэндаў. Зрабіце крок насустрач новаму і не губляйце надзеі. Жывіце па прынцыпе: менш слоў – больш справы. Для паляпшэння фінансавай сітуацыі вам нядрэнна было б знайсці падпрацоўку ці ўкласці сродкі ў прыбытковую справу. Можна папрасіць у кіраўніцтва прыбаўкі да заробку.

Казярог

Вы добра папрацавалі, час і адпачыць. Сямейным Казярогам варта заняцца арганізацыяй вольнага часу для хатніх, а адзінокіх чакаюць паездкі, поўныя рамантыкі. Любы чалавек, магчыма, парадуе небывалай шчодрасцю. Так што вам не варта скромнічаць – бягом па крамах, пакуль не перадумаў. У плане здароўя вы павінны быць асцярожнымі і ўважлівымі да сябе. Асабліва гэта датычыцца паездак на дачу, у лес, на адпачынак. Не парушайце правіл бяспекі, не падвяргайце сябе небяспецы.

Вадалей

У гэты перыяд вы будзеце змагацца за свой кар'ерны поспех, нават не грэбуючы тым, каб звярнуцца па дапамогу да моцных гэтага свету (да сваіх уплывовых сваякоў або знаёмых). Аднак заступніцтва будзе недастаткова для таго, каб вы атрымалі запаветную пасаду. Дзеля яе вам давядзецца працаваць у поце твару яшчэ досыць доўга. Калі вы працуеце на сябе, вам не варта расслабляцца нават пасля таго, як ваш капітал пачне няўхільна расці. Ваша задача – замацаваць гэты поспех, накіраваўшы заробленыя сродкі на развіццё свайго бізнесу.

Рыбы

Зоркі даюць вам добрую параду: калі ў гэты перыяд вы можаце нічога не рабіць – не рабіце. Інакш толькі ўсё сапсуяце. Жыццёвы пазл складваецца ўдала і без вашага ўдзелу. Зэканоміўшы сілы, да восені вы здолееце здзейсніць кар'ерны скачок. Рыбам, у якіх няма пакуль другой палавінкі, зоркі абяцаюць знаёмства з чалавекам, з якім адразу ж узнікне моцная эмацыянальная сувязь. Не прыспешвайце падзей – атрымлівайце асалоду ад сяброўскіх зносін, лепш спазнавайце адно аднаго. Час усё раставіць па сваіх месцах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.