Вы тут

Гараскоп стрыжак на жнівень


2 жніўня, чацвер. Дзень неспрыяльны для стрыжкі — вы можаце выпусціць з-пад увагі самае галоўнае, не ўбачыць магчымасцяў, якія прыходзяць і сыходзяць.

3 жніўня, пятніца. Уладальнік прычоскі, зробленай у гэты дзень, на працягу значнага тэрміну будзе выдатна выглядаць, а ў яго асабістым жыцці ўсё будзе складвацца вельмі ўдала.

4 жніўня, субота. Выдатны дзень для стрыжкі: пасля наведвання салона вы будзеце знаходзіцца ў прыўзнятым настроі і лёгка вырашыце праблему, якая не давала спакою апошнія некалькі тыдняў.

5 жніўня, нядзеля. Стрыжка ў гэты дзень спрыяе абвастрэнню прыроднай інтуіцыі. Змена адцення валасоў падвысіць самаацэнку, а таксама надасць упэўненасці, каб давесці да канца даўно задуманую справу.

6 жніўня, панядзелак. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.

7 жніўня, аўторак. Сёння можна стрыгчы валасы, каб паскорыць іх рост, палепшыць паток энергіі здароўя і грошай.

8 жніўня, серада. Няўдалы дзень для стрыжкі і іншых маніпуляцый з валасамі.

9 жніўня, чацвер. Стрыгчыся не рэкамендуецца. Гэта можа негатыўна адбіцца на вашым здароўі, асабліва на крывяноснай і эндакрыннай сістэмах.

10 жніўня, пятніца. Стрыжка надасць больш энергіі, жыццёвых сіл. Уплыў на валасы станоўчы: павялічыцца аб'ём, паменшыцца выпадзенне.

11 жніўня, субота. Калі вырашыце зрабіць стрыжку менавіта сёння, майце на ўвазе, што гэта павінен быць крайні выпадак. А даўжыня астрыжаных валасоў — не больш за тры сантыметры.

12 жніўня, нядзеля. Сёння стрыжка не толькі забяспечыць добрую форму, але і будзе станоўча ўплываць на здароўе валасоў.

13 жніўня, панядзелак. Для тых, хто хоча аздараўляць свае валасы, а таксама ў корані змяніць жыццё, варта неадкладна адпраўляцца да цырульніка.

14 жніўня, аўторак. Спрыяльны дзень для стрыжкі. Стан валасоў не зменіцца.

15 жніўня, серада. Новая стрыжка станоўча паўплывае на ўзаемаадносіны з роднымі і каханым чалавекам.

16 жніўня, чацвер. Калі ў вас на душы «камень», «скрабуць кошкі» або жудасна мучыць сумленне, то лепш пастрыгчыся менавіта сёння, тады разам з часткай валасоў вы зможаце пазбавіцца ад усяго назапашанага ўнутры вас негатыву і адчуць сябе абноўленым чалавекам.

17 жніўня, пятніца. Адкладзіце ненадоўга стрыжку і вы зберажаце валасы ад вялікай бяды.

18 жніўня, субота. Агульны стан валасоў не зменіць ніякая працэдура, няхай гэта будзе стрыжка ці афарбоўка.

19 жніўня, нядзеля. Не найлепшы момант для стрыжкі: новая прычоска можа стаць прычынай дэпрэсіі або выклікаць пачуццё падвышанай трывожнасці.

20 жніўня, панядзелак. Стрыгчыся непажадана. У плане прыгажосці стрыжка вас хутка расчаруе, а з эзатэрычнага пункту гледжання яна яшчэ можа і ўключыць ланцужок няўдач.

21 жніўня, аўторак. Нядрэнны дзень: ёсць усе шанцы, што стрыжка дапаможа ўмацаваць валасы, зрабіць іх больш густымі і здаровымі.

22 жніўня, серада. Нейтральны дзень для стрыжкі валасоў. Затое адрастаць яны будуць хутчэй, чым на ветах.

23 жніўня, чацвер. Выдатны дзень для эксперыментаў з вобразам. Нарэшце можна рашыцца на кароткую стрыжку — вынік перасягне ўсе чаканні.

24 жніўня, пятніца. Усе віды маніпуляцый з валасамі гарантавана паспрыяюць умацаванню аўтарытэту, грамадскага і фінансавага становішча.

25 жніўня, субота. Нейтральны перыяд для стрыжак. Рост валасоў можа значна прыпыніцца.

26 жніўня, нядзеля. Сёння валасы стрыгчы непажадана. Расчэсвайце іх на працягу дня па колькасці поўных гадоў. Гэта дапаможа пазбавіцца ад негатыву і прыцягнуць у жыццё пазітыў.

27 жніўня, панядзелак. Калі няма жадання прыўнесці ў жыццё праблемы асабістага характару, а таксама цяжкасці з работай, лепш перанесці змену іміджу. Нават стрыжка грыўкі можа негатыўна адбіцца на здароўі.

28 жніўня, аўторак. Сёння валасы не варта ні стрыгчы, ні нават мыць.

29 жніўня, серада. Перанясіце стрыжку на іншы дзень. Тыбецкія мудрацы кажуць, што стрыжка ў гэты дзень скарачае жыццё.

30 жніўня, чацвер. Няўдалы дзень для наведвання цырульні: прычоска атрымаецца зусім не такой, як вы сабе ўяўляеце, і можа вас сур'ёзна знерваваць.

31 жніўня, пятніца. Стрыжкі рабіць сёння можна і трэба, бо час для гэтага якраз спрыяльны, валасы стануць больш густыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?