Вы тут

Знешні доўг краіны зменшыўся


Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў, знешні дзяржаўны доўг краіны паменшыўся з пачатку года на 288,2 млн долараў (на 1,7 %) і па стане на 1 ліпеня 2018 года склаў 16,4 млрд долараў.


Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года склала $1 млрд 423,2 млн, з якіх $800 млн — еўрааблігацыі, $213,4 млн — банкам КНР, $199,6 млн — ураду Расіі, $176,6 млн — ЕФСР, $32,5 млн — МБРР , $0,7 млн — ЗША, $0,4 млн —  Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця і Паўночнаму інвестыцыйнаму банку.

У студзені — чэрвені прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $1 млрд 226,7 млн, у тым ліку $600 млн — еўрааблігацыі, $457 млн — урада і банкаў Расіі, $93,8 млн — банкаў КНР, $73,3 млн — МБРР, 2,6 млн — Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Паўночнага інвестыцыйнага банка.

Дзяржаўны доўг (сума прамых непагашаных пазык цэнтральных органаў улады) краіны на 1 ліпеня склаў BYN42 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам года на BYN207,2 млн, або на 0,5 %. Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 ліпеня склаў BYN9,3 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на BYN80,2 млн (з улікам курсавых розніц), або на 0,9 %.

За студзень — чэрвень размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $255,5 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $190,6 млн і BYN23,1 млн.

Нагадаем, што золатавалютныя рэзервы краіны на 1 ліпеня сталі менш за месяц на 108,2 мільёна долараў (на 1,6 %) і склалі 6831,4 мільёна долараў. Дынаміка зніжэння працягвалася і ў маі, тады ЗВР зменшыліся на 98,5 мільёна долараў (на 1,4 %). Зніжэнне аб'ёмаў рэзервовых актываў у Нацыянальным банку тлумачаць планавымі пагашэннямі знешняй і ўнутранай запазычанасці. Усяго на выплату даўгоў накіравалі 424 мільёны долараў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.