24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Валютная выручка застаецца ў экспарцёраў


Указ аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты прыняты на фоне стабiлiзацыi фiнансавай сiстэмы i валютнай сiтуацыi ў Беларусi. Гэта адзначыў у эфiры тэлеканала «Беларусь 1» фiнансавы аналiтык Аляксандр Сабодзiн, каментуючы дакумент, паведамляе БелТА.


Стабiльнасць беларускага рубля, рэкордна нiзкая iнфляцыя даюць падставы для аптымiстычных прагнозаў экспертаў, якія тлумачаць, што для новага дакумента яшчэ раней было падрыхтавана адпаведнае асяроддзе. «Сур'ёзнага ўплыву прынятая мера на валютны рынак не акажа. Больш таго, каб рэалiзаваць гэтую праграму, былi створаны станоўчыя перадумовы. Мы бачым, што ў нас фiнансавая сiстэма стабiльная, попыт i прапанова замежнай валюты збалансаваны», — адзначыў Аляксандр Сабодзiн.

Пры гэтым на павышэнне дзелавой актыўнасцi, на яго думку, з прыняццем указа можна разлiчваць. «Фiнансавая сiстэма стала больш стабiльнай, як i валютная сiтуацыя. Гэта вельмi пазiтыўны сiгнал замежным i ўнутраным iнвестарам», — адзначыў i загадчык кафедры БНТУ доктар эканамiчных навук Сяргей Саладоўнiкаў. Нацбанк таксама адзначае перавышэнне прапановы валюты над попытам, гэта адбываецца на ўсiх сегментах валютнага рынку. «Нi на бiржы, нi на пазабiржавым рынку гэта да нейкiх наступстваў не прывядзе», — рэзюмаваў намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Сяргей Калечыц. Як паведамлялася, абавязковы продаж часткi валютнай выручкi адменены для лiбералiзацыi валютных адносiн i стымулявання дзелавой актыўнасцi.

Гэты iнструмент прымяняўся ў перыяд станаўлення беларускага рынку i садзейнiчаў фармiраванню прапановы замежнай валюты на валютнай бiржы, разам з тым ён з'яўляўся стрымлiваючым фактарам, паколькi ўспрымаўся iнвестарамi як прыкмета адмiнiстрацыйнага рэгулявання i абмежаванняў. Адмена абавязковага продажу часткi валютнай выручкi суб'ектамi гаспадарання будзе садзейнiчаць павышэнню канкурэнтаздольнасцi беларускiх экспарцёраў, стане iстотным фактарам паляпшэння ўмоў вядзення бiзнесу ў Беларусi.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.