Вы тут

Работнік МНС у вольны ад службы час выратаваў двух чалавек


Работнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у вольны ад нясення службы час выратаваў на вадаёме ў Клімавічах васьмікласніцу і яе маці, паведамілі на афіцыйным сайце МНС.


Гэты выпадак адбыўся каля чатырох гадзін дня. «Капітан унутранай службы Максім Новікаў адпачываў на вадаёме ў Клімавічах. Раптам ён заўважыў, як дзяўчынка і яе маці пачалі тануць за 10 метраў ад берага: дачка павісла ў маці на плячах і яны абедзве апускаліся пад ваду, — паведамляецца на сайце МНС. — Ратавальнік імгненна адрэагаваў і кінуўся ім на дапамогу. Дзяўчынка не адпускала маму, Максім падплыў да іх, нырнуў у ваду, прыўзняў іх і выцягнуў на бяспечную глыбіню, а затым — на бераг».

А вось у Глыбокім мужчына вынес пенсіянера з дома, які палаў, паведаміла Віцебскае абласное ўпраўленне МНС. Мужчына працуе дыспетчарам Глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У момант пажару ён знаходзіўся ў гаражы насупраць. Убачыўшы дым з-пад даху аднапавярховага дома, выклікаў падраздзяленні МНС. Да прыбыцця ратавальнікаў, падумаўшы, што ўнутры можа хтосьці знаходзіцца, мужчына разбіў вокны, залез у дом і выцягнуў пенсіянера 1957 года нараджэння, які ляжаў на падлозе ў непрытомным стане. Пасля агляду ўрачамі хуткай дапамогі пацярпелы быў шпіталізаваны.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агонь у адной з дзвюх кватэр дома пашкодзіў столевае перакрыццё, сцены і маёмасць. Прычына ўзгарання высвятляецца. Разгляданая версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».