Вы тут

Мост на МКАД, які прасеў, адрамантуюць да 1 кастрычніка


Рамонт ўчастка пуцеправода на МКАД у раёне Лошыцы, які прасеў учора, плануецца завяршыць да 1 кастрычніка, паведаміў выконваючы абавязкі дырэктара прадпрыемства "Гараўтамост" Аляксандр Анцыперовіч.


"Плануецца замяніць усе сем бэлек, уключаючы тую, якая лопнула. Пасля гэтага рух па ўнутраным кальцы будзе адноўлены", - сказаў Аляксандр Анцыперовіч.

Як паведамлялася, 1 жніўня ў раёне перасячэння Ігуменскага тракта з кальцавой адбыўся правал праезнай часткі дарогі (прасяданне асфальтавага пакрыцця) у трэцяй паласе руху ўнутранага кальца. У дадзены момант рух па пуцеправодзе арганізаваны па знешнім кальцы. Разарваную бэльку для прадухілення абвальвання падтрымлівае часовая металічная апора.

На месцы здарэння ўжо працавала пашыраная камісія, праведзена абследаванне і зроблены разлікі. Сёння ў Мінгарвыканкаме адбылася нарада, выпрацаваны план дзеянняў на бягучы момант і перспектыву.

Рух грамадскага транспарту, маршрут якога пралягае праз развязку, арганізаваны ў аб'езд Лошыцы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.