Вы тут

Як гучаць Еўрапейскія гульні?


Праслухаць музычныя кампазіцыі фіналістаў конкурсу на стварэнне песень для цырымоніі адкрыцця і закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў, а таксама прагаласаваць за cвайго фаварыта могуць усе ахвотныя — праз сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by. У холдынгу адзначаюць, што глядацкае галасаванне не стане канчатковым, але паўплывае на далейшы выбар экспертаў, якія вызначаць тройку лідараў.


Спецыяльны банер на сайце медыяхолдынга вядзе да фанатэкі з пяці песень, якія прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі Васілём Раінчыкам палічыла найбольш адпаведнымі духу, тэматыцы і маштабу мерапрыемства. У фінал адбору ўвайшлі «Wіnners» (музыка і словы Леаніда Шырына), «Champіon» (гурт Lіtesound), «Brіght year, brіght you» (Яўген Алейнік, Святлана Гераськова), «Хто, калі не мы» (Герман, Вольга Дзумедзей), «Thіs land» (Юзары і Раман Калодка). Усяго ж на конкурс паступіла 18 заявак з Беларусі, Малдовы, Аргенціны і нават Японіі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».